Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып юбілейны медаль[d]
Каму ўручаецца

1. работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК Беларусі

2. іншыя асобы
Кім уручаецца Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Падставы ўзнагароджання У гонар органаў фінансавых расследаванняў
Дата заснавання 6 ліпеня 2022
Статус уручаецца

Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 6 ліпеня 2022 года[1].

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейным медалём узнагароджваюцца работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака — эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс «Айчына Гонар Прафесіяналізм», унізе — стужка з лічбамі «1992-2022».

На адваротным баку размешчаны надпіс «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі», а па акружнасці — вянок з лаўровага і дубовага лісця[1].

Зноскі