Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Выява ордэнскай планкі
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.
Падставы ўзнагароджання У гонар работнікаў Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дата заснавання 1 ліпеня 2019
Статус уручаецца

Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 1 ліпеня 2019 года ўказам № 253 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Служба бяспекі прэзідэнта створана ў кастрычніку 1994 года на базе ўпраўлення аховы і групы «Альфа» КДБ, а таксама галоўнага ўпраўлення дзяржаховы МУС. У 2019 годзе Служба бяспекі адзначае свой 25-гадовы юбілей[2].

Зноскі