Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Выява ордэнскай планкі
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. Работнікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

2. Іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне і абарону за мяжой правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб.
Кім уручаецца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Падставы ўзнагароджання У гонар МЗС РБ
Дата заснавання 16 кастрычніка 2018
Статус уручаецца

Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 16 кастрычніка 2018 года ўказам № 412 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга з аблямоўкай. Дыяметр юбілейнага медаля – 33 мм. На вонкавым боку юбілейнага медаля размешчана выява чатырох частак свету (Еўропа, Азія, Афрыка і Аўстралія). У цэнтры выявы Еўропы знаходзіцца кветка васілька сіняга колеру, ад якой радыяльна разыходзяцца прамяні залацістага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «100 ГОД ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЕ БЕЛАРУСІ», у ніжняй – фрагмент беларускага арнаменту. На адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі. У ніжняй частцы адваротнага боку – дзве лаўровыя галіны.

Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай вышынёй 50 мм, абцягнутай муаравай стужкай светла-сіняга колеру з палоскамі чырвонага колеру ў цэнтры і па краях шырынёй адпаведна 6 мм і 3 мм. На цэнтральнай чырвонай паласе – паласа жоўтага колеру шырынёй 1 мм. Чырвоныя палосы абрамлены кантам зялёнага колеру шырынёй 1 мм.

На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення[1].

Зноскі