Менса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Менса Mensa International |
|
| 150px | |
| Год заснавання | |
|---|---|
| Прадстаўніцтва |
Увесь свет |
| Колькасць членаў |
каля 110 000 |
| Вэб-сайт | |
Менса (лац.: стол) — найбуйнейшая, старэйшая і самая вядомая арганізацыя для людзей з высокім каэфіцыентам інтэлекту. Гэта некамерцыйная арганізацыя, адчыненая для ўсіх, хто здаў стандартызаваныя тэсты IQ лепей, чым 98 % насельніцтва. Тэст павінен здавацца ў прысутнасці назіральнікаў. Арганізацыя мае нацыянальныя групы ў 50 краінах свету, а колькасць членаў перавышае 110 тысяч чалавек з прыблізна 100 краін.
Мэты Менсы [правіць]
Канстытуцыя Менсы вызначае тры наступныя мэты:
- падтрымка і развіццё чалавечага інтэлекту на карысць чалавецтва;
- падтрымка даследавання прыроды, характарыстык і выкарыстання інтэлекту;
- стварэнне асяроддзя для членаў таварыства, у якім яны будуць мець магчымасць развівацца інтэлектуальна.
