Англійская Вікіпедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Англійская Вікіпедыя
Favicon of Wikipedia English Wikipedia
Лагатып англійскай Вікіпедыі
URL:

http://en.wikipedia.org/

Камерцыйны:

Дабрачынны

Тып сайта:

Сеткавая энцыклапедыя

Рэгістрацыя:

Неабавязковая

Мова(ы):

Англійская

Уладальнік:

Фонд Вікімедыя

Аўтар:

Джымі Уэйлс, Лары Сэнгер

Бягучы статус:

Працуе і развіваецца

Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.

Змест

Гісторыя [правіць]

Цікавыя факты [правіць]

  • У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.

Статыстыка [правіць]

Па стане на 24 мая 2013 года англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 4 240 180 артыкулаў, амаль у тры разы апярэджваючы другі па колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі — нямецкую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 19 032 045 удзельнікаў, з іх 129 471 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 1 447 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 614 392 703.

Спасылкі [правіць]

Commons