Мехмед-Гірэй I

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мехмед-Гірэй, асманская мініяцюра

Мехмед-Гірэй (крым. I Mehmed Geray, ۱محمد كراى‎; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.

Заняў сталец пасля смерці бацькі Менглі-Гірэя ў 1515 г., прыняўся за ажыццяўленне шырокай знешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных орд (сярод іх Нагайская арда), якія Мехмед-Гірэй вырашыў аб'яднаць пад кіраўніцтвам Крыма і тым самым успадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.

Задача ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, паспяхова замацаваўшы свае пазіцыі ў Казанскім ханстве. Пасля перамогі Менглі-Гірэя над Ардой адбылося астуджэнне крымска-маскоўскіх адносін, паколькі з гэтага часу агульных інтарэсаў у Масквы і Крыма не было. Пры гэтым аднавіліся саюзныя адносіны з Польшчай.

Мехмед-Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але безпаспяхова. Далей развіваліся падзеі на казанскім кірунку. У Казані ў 1521 г. быў скінуты са стальца маскоўскі стаўленік Шах-Алі і пасаджаны брат Мехмеда, Сагіб-Гірэй. Тады ж два браты здзейснілі паспяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе наваколлі.

Пасля гэтага Мехмед-Гірэй у 1523 г. зноў выступіў паходам на Хаджы-Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак быў выманены нагайскімі мурзамі з Хаджы-Тархана і забіты ва ўласным шатры. Пахаваны ў Хаджы-Тархане.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.