Младатурэцкая рэвалюцыя
<table class="infobox infobox-2fc0a2593b5ba636 " style="" data-name="Младатурэцкая рэвалюцыя
" >
Краіна
Асманская імперыя
Дата
1908
Прычына
Абсалютная ўлада Абдул-Хаміда II, адсутнасць канстытуцыі, парламента
Асноўная мэта
Вяртанне канстытуцыі, скліканне парламента, абмежаванне ўлады султана
Вынік
Прыход да ўлады младатурак
Арганізатары
«Яднанне і прагрэс»
Рухаючыя сілы
Армія
Праціўнікі
Абдул-Хамід II, яго прыхільнікі
Гісторыя Турцыі | |
---|---|
| |
Сельджукі | |
Канійскі султанат | |
Турэцкія бейлікі | |
Асманская імперыя | |
Сеўрскі мірны дагавор | |
Вайна за незалежнасць | |
Лазанскі мірны дагавор | |
Кемалізм | |
Сучасная Турцыя | |
Партал «Турцыя» |
Младатурэцкая рэвалюцыя — рэвалюцыя 1908 года ў Асманскай імперыі, мэтай якой было звяржэнне султана Абдул-Хаміда II і аднаўленне канстытуцыі. Рэвалюцыю ўзначаліла младатурэцкая арганізацыя «Яднанне і прагрэс»[1].
Ход паўстання[правіць | правіць зыходнік]
3 ліпеня ў македонскім горадзе Рэсен адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам маёра Ахмеда Ніязі-бея. 6 ліпеня паўстанне падняў Энвер-паша, а ў наступныя некалькі дзён паўстала большасць турэцкіх ваенных часцей у Македоніі. Іх падтрымалі мясцовыя албанцы і македонцы. 23 ліпеня паўстанцы ўвайшлі ў Салонікі і Біталу. У гэтых гарадах былі сабраны мітынгі, на якіх рэвалюцыянеры ў аднабаковым парадку абвясцілі аднаўленне канстытуцыі 1876 года. У выніку Абдул-Хамід II пагадзіўся аднавіць канстытуцыю на афіцыйным узроўні і склікаць парламент.
У 1909 годзе прыхільнікі султана паднялі , аднавіўшы на кароткі час яго абсалютную ўладу. Вайсковыя часці, якія прыбылі з Македоніі, задушылі мяцеж. Пасля гэтага выпадку парламент зрынуў Абдул-Хаміда і выбраў новым султанам Мехмеда V. Аднак младатурэцкі рух з часам страціў сваю папулярнасць, а пасля дзяржаўнага перавароту Энвер-пашы 1913 года канстытуцыя страціла сваё значэнне.
-
Пратэсты ў Султанахмеце
-
Паштоўка з тэмай абвяшчэння другой канстытуцыйнай манархіі
-
Паштоўка з тэмай абвяшчэння другой канстытуцыйнай манархіі
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аліеў Г. З. Турцыя ў перыяд кіравання младатуркаў.