Музей эсперанта ў Світаві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей эсперанта ў Світаві
Заснаваны 20 верасня 2008
Месцазнаходжанне
muzeum.esperanto.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Таблічка каля ўвахода

Музей эсперанта ў Світаві з'яўляецца часткай гарадскога музея ў Світаві (Чэхія) і паказвае гісторыю і бягучую дзейнасць руху эсперанта. Быў адкрыты ў верасні 2008 года.

Разямяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дом Отэндорфера, будынак дзе размешчаны музей

Музей можна знайсці ў адным з самых прыгожых будынкаў горада — Доме Отэндорфера, які быў пабудаваны амерыканскім мецэнатам мясцовага паходжання Валянцінам Освальдам Отэндорферам. Спраектаваў будынак архітэктар з Брно Герман Вандэрлей. Будынак таксама вядомы як Чырвоная бібліятэка з-за колера сценаў, пабудаваных з чырвонай цэглы.

Першапачатковае прызначэнне будынка[правіць | правіць зыходнік]

У будынку першапачаткова знаходзілася публічная бібліятэка з 7400 кніг на нямецкай мове. Пасля калекцыя была павялічана да 22 000 тамоў. У той час горад быў населены ў асноўным нямецкамоўным насельніцтвам.

Гэты збор кніг лічыцца выдатным, так як Отэндорфер хацеў зрабіць высокаякасную літаратуру даступнай для шырокай грамадскасці. Ён спадзяваўся, што ў іншых гарадах будуць прытрымлівацца яго мадэлі. Затым ён стварыў каталог ў адпаведнасці з дзесятковай сістэмай Дзьюі.

Падчас Другой сусветнай вайны шмат кніг было скрадзена, гэта працягнулася і ў камуністычны перыяд, пакуль не засталось 6000 тамоў. Цяпер, гэтыя кнігі знаходзяцца ў будынку на другім баку плошчы — музеі горада Світаві.

Час ад часу ў пакоі на верхнім паверсе праходзяць канцэрты спектаклі і лекцыі.

Заснаванне музея[правіць | правіць зыходнік]

На першым паверсе Дома Отэндорфера быў пусты пакой, які заўсёды належаў музею. Мясцовыя эсперантысты прапанавалі дырэктару музея і мэру стварыць экспазіцыю аб руху эсперантыстаў. Тыя прыйшлі ў захапленне ад гэтай ідэі. Яны не толькі дасягнулі пагаднення з міністэрствам культуры, але і атрымалі фінансавую дапамогу на рамонт і абсталяванне пакоя неабходнай мэбляй. Большая частка працы была зроблена мясцовай эсперанта супольнасцю, якім таксама аказала дапамогу Чэшская асацыяцыя эсперанта, таксама дапамога была атрымана з-за мяжы. Гарадскі музей пазычыў бюст Заменгофа і шмат якія кнігі ў суседняй Чэска-Тшэбаве, дзе знаходзіцца самая вялікая калекцыя кніг на эсперанта ў Чэхіі. Але там яны з навуковымі мэтамі захоўваюцца ў архіве, у той жа час як у Світаві яны выстаўлены для шырокай публікі.

Экспазіцыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Эсперантамоўныя кнігі паказаны ў сямі шкляных вітрынах, адсартаваныя паводле асобных выстаў. У музеі таксама паказаны новыя кнігі, якія магчыма набыць. Іншыя экспанаты магчыма ўбачыць на пяці пакрытых шклом сталах, а таксама ў 13 рамках на сцяне адносна розных тэм руху. Існуе таксама выстава эсперантскіх значкоў і іншых невялікіх сувеніраў. Наведвальнікі таксама могуць узаемадзейнічаць з сэнсарным экранам кампьютара, каб атрымаць больш інфармацыі па канкрэтным галінам, якія прадстаўляюць цікавасць. Побач знаходзіцца невялікая калекцыя часпісаў і брашур, якія наведвальнікі могуць узяць з сабой бесплатна. У памяшканні ззаду музея знаходзіцца невялікае кафэ.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2011 года ў музеі прайшла эсперанта-вікіманія — мерапрыемства з нагоды 10-й гадавіны вікіпедыі на эсперанта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]