Мядзвядка (маёнтак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маёнтак
Мядзведка
Маёнтак Мядзведка на малюнку Напалеона Орды
Маёнтак Мядзведка на малюнку Напалеона Орды
53°22′32,92″ пн. ш. 26°21′40,66″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Мядзвядка
Архітэктурны стыль барока
Асноўныя даты
1939Страчаны
Вядомыя жыхары Iгнат Дамейка
Стан не захаваўся
Map

Мядзвядка — былы маёнтак Дамейкаў у 2-й палове XVIII—XIX ст., каля цяперашніх вёсак Вялікая і Малая Мядзвядка ў Карэліцкім раёне.

Захаваны флігель былога маёнтка.

Архітэктура маёнтка спалучала традыцыі народнага дойлідства і рысы барока. П-падобны ў плане аднапавярховы (з двухпавярховым левым крылом, накрытым чатырохсхільным дахам) драўляны будынак завершаны вальмавым дахам. Крылы дому ўтваралі курданёр перад галоўным уваходам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, цэнтральная частка мела слупавую галерэйку тыпу «падчэняў». Планіроўка анфіладная.

У доме нарадзіўся Ігнат Дамейка (1802—1889) — вядомы геолаг, даследчык Чылі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]