Мікалай Іванавіч Батвінкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Батвінкоў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1936(1936-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2021(2021-08-23) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Мікалай Іванавіч Батвінкоў (15 сакавіка 1936, в. Барысавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 жніўня 2021) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1965).

Працаваў у Селіванаўскай участковай бальніцы (Гродзенскі раён; 1960, галоўны ўрач), галоўным ўрачом Гродзенскага раёна (1961), Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы (1962—1968, намеснік галоўнага ўрача, загадчык хірургічнага аддзялення), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар, у 2011—2015 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хірургія органаў грудной клеткі і брушной поласці (арганазахоўваючыя аперацыі пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, рэканструкцыйная хірургія жоўцевых пратокаў); лапараскапія; метабалічныя парушэнні пры халецыстыце, механічнай жаўтусе; флебалогія (хірургія глыбокіх вен ніжніх канечнасцей).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (1997).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батвінкоў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Памяти учителя и наставника, авторитетного ученого и хирурга, многолетнего руководителя хирургической общественности Гродненщины Николая Ивановича Батвинкова / В. П. Василевский, Э. В. Могилевец // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2021. — Т. 19, № 5. — С. 569—570. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]