Мікалай Іванавіч Смяян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Смяян
Дата нараджэння 3 студзеня 1932(1932-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 2007(2007-10-12) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства, меліярацыя і аграхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
залаты медаль ВДНГ залаты медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Мікалай Іванавіч Смяя́н[1] (3 студзеня 1932 — 12 кастрычніка 2007[2]) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1981), прафесар (1990), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003, член-карэспандэнт 1989), акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992—2002), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Бабічы (сучасны аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў інжынерам-глебазнаўцам Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР[3], 1958—1962 гадах — малодшым навуковым супрацоўнікам, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1962—1963 гадах — галоўным аграномам-глебазнаўцам у Міністэрстве вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў БССР. З 1963 года М. І. Смяян у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства (Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі), дзе ў 1968 годзе скончыў аспірантуру і працаваў на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, галоўнага спецыяліста, загадчыка аддзела. Адначасова на працягу 35 гадоў займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па глебазнаўстве, глебава-экалагічным асновам адаптыўных сістэм земляробства, рацыянальным выкарыстанні глебавых рэсурсаў. Працы па генезісе, картаграфіі і класіфікацыя глеб, іх агравытворчай групоўцы, раянаванні і баніціроўцы.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сааўтар шэрагу патэнтаў[5]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 18 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі.

Быў членам Беларускага таварыства глебазнаўцаў, Міждзяржаўнага савета па зямельным рэсурсам і іх рацыянальнаму выкарыстанню краін СНД, Міжнароднага таварыства глебазнаўцаў, старшынёй рэдакцыйнай калегіі часопіса «Земля Беларуси». Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Почвоведение», «Почвоведение и агрохимия», «Земляробства і ахова раслін»[4].

Сярод апублікаваных прац:

  • Карта почв и система удобрения // Сельское хозяйство Белоруссии. — 1963. — № 24. — С. 6.
  • Почва — основа сельскохозяйственного производства // Почвоведение и агрохимия / Белорусский научно-исследовательский институт почвоведения и агрохимии. — Мн., 1971. — Вып. 8. — С. 11—15.
  • Методика повторной бонитировки почв и качественной оценки земель колхозов и совхозов Белорусской ССР / Министерство сельского хозяйства Белорусской ССР, Белорусский научно-исследовательский институт почвоведения и агрохимии; Сост. Н. И. Смеян и др. — Мн., 1974.
  • Пригодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры. — Мн.: Ураджай, 1980.
  • Система земледелия на песчаных и супесчаных, подстилаемых песками, почвах. Распространение, агрономическая характеристика и качественная оценка почв // Адаптивные системы земледелия в Беларуси. — Мн., 2001. — С. 129—130.
  • Кадастровая оценка земель сельскохозяйственных предприятий и крестьянских (фермерских) хозяйств.
  • Занимательно о почве (1984, у сааўтарстве);
  • Земледелие с основами почвоведения (1989, у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]