Мікалай Андрэевіч Сухій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Сухій
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
18 чэрвеня 1975 — 1983
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Альфонс Тышкевіч
Пераемнік Сяргей Лінг

Нараджэнне 30 красавіка 1922(1922-04-30) ці 30 мая 1922(1922-05-30)
Смерць люты 2016 (93 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Мікалай Андрэевіч Сухій (30 красавіка 1922 г., в. Княгінін, Вілейскі павет, Польская Рэспубліка  — 17 лютага 2016) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1975—1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 красавіка 1922 года ў в. Княгінін Вілейскага павета Польскай Рэспублікі (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

У 1941—1942 гады — чорнарабочы, сяло Васкрасенск Саратаўскай вобласці, у 1942—1944 — шафёр завода «Камуніст», г. Маркс Саратаўскай вобласці, у 1944 годзе — шафёр райкама партыі, у 1944—1947 — шафёр, камсорг батальёна 4-га асобнага аўтатранспартнага батальёна 1-й Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі марской пяхоты Балтыйскага флоту.

У 1947—1948 — старшыня райплана (г. Вілейка Маладзечанскай вобласці), у 1948—1949 — намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Маладзечанскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1953). У 1953—1956 — старшыня калгаса імя Чапаева Заслаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1956—1958 — аспірант Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.

У 1958—1959 — інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КП Беларусі. У 1959—1962 — старшыня выканкама Капыльскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1962 — першы сакратар Капыльскага райкама КП Беларусі. У 1962—1966 — начальнік Капыльскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1966—1969 — першы сакратар Салігорскага райкама КП Беларусі.

У 1969—1970 — начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1970—1975 — загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП Беларусі.

У 1975—1983 — старшыня выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.

Член ЦК КПБ (1971—1981), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1981).

Памёр 17 лютага 2016 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Мядзельскага райвыканкама(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 20 чэрвеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]