Мікалай Браніслававіч Паўловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Браніслававіч Паўловіч
Дата нараджэння 15 ліпеня 1897(1897-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1973(1973-06-26) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Мікала́й Бранісла́вавіч Паўло́віч (15 ліпеня 1897, Мазурына Віцебскі павет, цяпер Шумілінскі раён — 26 чэрвеня 1973) — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1944). Кандыдат ваенна-марскіх навук (1942), прафесар (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балтыйскага флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцамі. З 1931 года выкладаў у Ваенна-марской акадэміі (ВМА). У савецка-фінскую вайну 1939—1940 гадоў — намеснік камандзіра і начальнік штаба атрада асобага прызначэння Балтыйскага флоту. З мая 1941 года начальнік кафедры ВМА. У час Петсама-Кіркенескай аперацыі (1944) начальнік паходнага штаба камандуючага Паўночным флотам. З 1954 года ў адстаўцы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац пераважна па тактыцы ВМФ, у тым ліку падручнікаў для ваенна-марскіх навучальных устаноў, двухтомнай кнігі «Флот в первой мировой войне» (1964), «Советское военно-морское искусство в Великой Отечественной войне» (1973).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ПАЎЛОВІЧ МІКАЛАЙ БРАНІСЛАВАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 332. — 676 с.: іл., карты.
  • Ермоленко, В. Адмиралы-белорусы Великой Отечественной / В. Ермоленко // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 7. — С. 57-58.
  • Паўловіч Мікалай Браніслававіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 127—128.