Мікалай Мікалаевіч Багалюбаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мікалай Мікалаевіч БАГАЛЮБАЎ (21 жніўня 1909, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 13 лютага 1992) — рускі матэматык і фізік-тэарэтык, заснавальнік навуковай школы па нелінейнай механіцы і тэарэтычнай фізіцы. Акадэмік АН СССР (1953), АН УССР (1948).

3 1963 акадэмік-сакратар Аддзялення матэматыкі АН СССР, з 1965 дырэктар Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў.

Навуковыя працы па нелінейнай механіцы, статыстычнай фізіцы і квантавай тэорыі поля. Распрацаваў тэорыі звышцякучасці (1947) і звышправоднасці (1958).

Ленінская прэмія 1958, Дзяржаўныя прэміі СССР 1947, 1953, 1984. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1979). Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1985).