Нацыянальная акадэмія навук ЗША
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Нацыянальная акадэмія навук ЗША (англ.: United States National Academy of Sciences) — вядучая навуковая арганізацыя ЗША, ўтворана 3 сакавіка 1863 г. актам Кангрэсу, падпісаным прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам.
Акадэмія служыць «дарадцам нацыі ў пытаннях навукі, тэхнікі і медыцыны». Члены акадэміі працуюць на грамадскіх пачатках.
На сённяшні дзень у акадэміі каля 2000 правадзейных членаў і 350 замежных. Сярод акадэмікаў - каля 200 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Новыя акадэмікі выбіраюцца пажыццёва, тайным галасаваннем сапраўдных членаў. Абранне ў акадэмікі лічыцца адным з найбольш ганаровых знакаў прызнання навуковых заслуг.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
