Мікалай Пракопавіч Кавальчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пракопавіч Кавальчук
Дата нараджэння 26 лістапада 1886(1886-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1960(1960-07-25) (73 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені Ордэн Аляксандра Неўскага

Мікала́й Прако́павіч Кавальчу́к (26 лістапада 1896 в. Блонь, у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 25 ліпеня 1960 (1968) Масква) — беларускі ваенны, генерал-маёр (18 траўня 1943), кандыдат ваенных навук (22 верасня 1955), дацэнт (18 кастрычніка 1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус, у РСЧА з траўня 1918 г. Скончыў артылерыйныя курсы ўдасканалення старшага камсаставу ў г. Дзіцячае села (1926).

Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1940). З 15 ліпеня 1941 памочнік начальніка па навучальнай частцы Томскай артылерыйнай вучэльні.

Удзельнік Другой сусветнай вайны.

1946 г. пераведзены на выкладчыцкую пасаду Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Е. Варашылава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага сцяга (тройчы), Суворава 2 ступені, Аляксандра Неўскага, Ордэнам Кутузава 2 ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9