Мікалай Пятровіч Вяршынін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Вяршынін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 мая 1940(1940-05-20) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Мікола Вяршынін, поўнае імя Мікалай Пятровіч Вяршынін (нар. 20 мая 1940, Чэрвень) — беларускі паэт-сатырык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве з бацькамі пераехаў на радзіму маці ў Рудзенскі раён (цяпер Пухавіцкі раён). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі М. Вяршыніна загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў падаўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт БДУ (1970). Працаваў інжынерам Мінскага падшыпнікавага завода, старшым інжынерам Мінскага трактарнага завода, вядучым інжынерам навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс». Кіраваў літаратурнымі адзеламі рэдакцый заводскіх, абласной і рэспубліканскай газет.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў падчас службы ў арміі, тады адбыўся і дэбют у друку. Упадабаны род паэзіі — сатыра і гумар. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Аўтар зборнікаў сатырычнай паэзіі «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982), «У чужым воку» (1991), «Свой чалавек» (1993), «Сваё месца» (1994) і інш. Творы М. Вяршыніна ўвайшлі ў больш чым 20 калектыўных зборнікаў сатырычнай паэзіі і прозы. Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, часта выступае на радыё і тэлебачанні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]