Мікола Калядны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Калядны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 студзеня 1956(1956-01-16) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст
Мова твораў беларуская

Мікола Калядны (нар. 16 студзеня 1956, в. Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1973—1978). Працаваў на радыё, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Друкаваўся ў беларускай перыёдыцы, часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў кнігі прозы «Астрахрышча» (2008), «Зьвер» (2010), «Каханне» (web-версія, 2017), «Судуманьне» (2018), «Касьмічныя праекцыі» (2020). У творчасці асвятляе псіхічныя і духоўныя аспекты існавання цывілізацыі, суцэльнасці чалавека і Космасу, пашырае эзатэрычныя і тэасофскія погляды на рэчаіснасць і Сусвет.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Актыўна распрацоўвае ідэю касмічнай літаратуры. Мікола Калядны сцвярджае, што на сутыку XX і XXI стагоддзяў сталі адбывацца кардынальныя змены ў сусветнай літаратуры. Ранейшыя вобразныя схемы, калі існасць злучалася толькі з зямным чалавекам і ягонымі фізічнымі магчымасцямі, адышлі, страцілі сваё значэнне і спарадзілі ўсеагульны інтэлектуальны крызіс. У выніку мыслёвая актыўнасць людзей заняпала, прыпынілася, каб успрыняць і прыстасавацца да новага штуршка касмічнай думкі[1][2].

На думку пісьменніка, касмічная літаратура вынікае ад зямной літаратуры, нараджаецца і спее ў ёй, ужывае аднолькавыя выяўленчыя і моўныя сродкі. Яна вельмі блізкая да навукова-фантастычнай і касмічна-прыгодніцкай літаратуры. Але ў адрозненне ад празмернай тэхнатроннасці і запрадмечанасці апошняй, яе праблематыка кранае выключна духоўныя сферы жыцця, глыбокія псіхічныя ўзрушэнні істотаў падчас значных касмічных пераўтварэнняў[3]. Тэматычна касмічная літаратура ахоплівае метафізічныя і ірэальныя працэсы Сусвету, мадэлюе транспамежныя станы свядомасці, паказвае звышнатуральнае існаванне.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Ягоную аповесць «Астрахрышча», выдадзеную ў 2008 годзе, крытыкі назвалі адной з найлепшых кнiг сучаснай эзатэрычнай тэматыкі[4].

" Нацыянальная праблематыка, афарбаваная ў містычныя колеры, працягвае сталую традыцыю сакралізацыі радзімы[5] "

.

" …пісьменнік заўважыў, што ў беларускай культуры адбываецца трансфармацыя... Паступова надыходзіць уздым нацыянальнай культуры…  беларусаў ахоўваюць вышэйшыя сілы... Беларусь яшчэ пакажа сябе, бо сярод яе жыхароў вельмі многа разумных людзей[6] "

.

" ...маеш справу зусім не з фантастыкай, — вера ў Бога, уладкаванне сусвету адпаведна найвышэйшай задуме, у якой тэхналогіі не маюць ніякай ролі, яны проста амаль не згадваюцца. …адбываецца галоўнае — плынь філасофскага мыслення[7] "

Зноскі

  1. Мікола Калядны. Бітва за думкі. // Беларуская праўда. 11 сакавіка 2020 г.
  2. Мікола Калядны. Які ён, большы брат? // Беларуская праўда. 15 лютага 2020 г.
  3. Мікола Калядны. Усе стануць сінімі. // Беларуская праўда, 30 верасня 2019 г.
  4. Радыё «Свабода», Культура, 18 жніўня 2018 г.
  5. Ала Шылец. Пра кармічныя вандроўкі душы. // ЛіМ, 27 сакавіка 2009 г.
  6. Дар’я Чарняўская. Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе. // Звязда, 6 кастрычніка 2015 г.
  7. Дар’я Смірнова. Касмічная плынь. // ЛіМ, 21 чэрвеня 2019 г

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калядны М., «Астрахрышча», Мінск, 2008.
  • Калядны М., «Зьвер», Мінск, 2010.
  • Калядны М., «Каханне», Мінск, 2017 (web-версія).
  • Калядны М., «Судуманьне», Мінск, 2018.
  • Калядны М., «Касьмічныя праекцыі», Мінск, 2020.
  • «Маладосць», 2001, № 3 — Мікола Калядны, Дай назву пакутам, аповесць.
  • «Маладосць», 2015, № 5, 6, 7 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, раман.
  • «Звязда», 2015, № 114 — Мікола Калядны, Ільвінае вока, адрывак ад рамана, анатацыя і звесткі пра аўтара.
  • Шылец А., Пра кармічныя вандроўкі душы / А.Шылец // ЛІМ. — 2009. — 27 сакавіка. — Рэц. на кн. М.Каляднага «Астрахрышча».
  • Чарняўская Д., Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе /Д.Чарняўская// Звязда — 2015 — 6 кастрычніка — пра сустрэчу з пісьменнікам М.Калядным.
  • Радыё «Свабода», Культура, 2018, 18 жніўня — расповед пра творчасць пісьменніка М.Каляднага.
  • Смірнова Д., Касмічная плынь / Д.Смірнова // ЛІМ. — 2019. — 21 чэрвеня. — Рэц. на кн. М.Каляднага «Судуманьне».
  • Калядны М., А ты з пакаленнем? / М.Калядны // ЛІМ. — 2019. — 4 кастрычніка.
  • «Беларуская праўда» (web), артыкулы:
    • На працяг гульні. Разважаньні пра ноч В. Марціновіча. — 27 верасня 2019.
    • Усе стануць сінімі! Хуткія развагі пра прэмію Е. Гедройца. — 30 верасня 2019.
    • Сэксуальнасьць і духоўнасьць. Альфа і амега зямнога існаваньня. — 11 кастрычніка 2019.
    • Дзьве душы беларускасьці. А ты з пакаленьнем? — 31 кастрычніка 2019.
    • Беларусы і Беларусь зазанаюць няпросты кон. У нябёсы — за лёсамі. — 22 лістапада 2019.
    • А хто там вядзе? І што яны нясуць? — 26 лістапада 2019.
    • Калі павярнуць мінулае. Alter i ego. — 23 студзеня 2020.
    • Які ён, большы брат? — 15 лютага 2020.
    • Бітва за думкі. Адчаго мы мысьлюем так, а не інакш. — 11 сакавіка 2020.
    • Homo aurum ці Рыскі да партрэту ў золаце. — 30 сакавіка 2020.
    • Што не пускае на Алімп, ці Мастацкі загон. — 11 мая 2020.
    • Адкуль дзеці, дзіваваньні дарослых. — 24 мая 2020.
    • Калі адпрэчваецца Дар, ці Заблудзь Нацыі. — 3 чэрвеня 2020.
    • Наперад, да канца сьвету! — 09 сьнежня 2020.
    • Першы звон альбо чувайце Амэрыку! ― 08 студзеня 2021.
    • Касьмічныя забавы ці Як нас вядуць. ― 01 лютага 2021.
    • Калі растае сьнег ці Сабачыя тайны. ― 02 сакавіка 2021.
    • Дзіравы Сусьвет. Так трэба! ― 31 сакавіка 2021.
    • Камунальна-касьмічныя анамаліі ці Вузлы лёсу. ― 06 красавіка 2021.
    • Калі галасчэе пунтыр. ― 13 траўня 2021.
    • Аптымізм на стале. ― 31 траўня 2021.
    • Літаратура канца ці Мастацкая плынь кону. ― 20 чэрвеня 2021.
    • In vino veritas ці Аблудны сьвет. ― 09 лістапада 2021.
    • Агнёвыя Шчырасьці. Як размаўляюць зоры. ― 14 снежня 2021.
    • Усё з намі. Узбуджайце абстракцыі. ― 18 студзеня 2022. ~~~~
    • Пропуск у Космас. Моўныя пазнакі. ― 10 лютага 2022. ~~~~