Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Вёска
Міхалёўка
|
Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 28 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
На поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з захаду кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі», выдадзеным у 1863 годзе. У 1880 годзе адкрыта школа граматы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. У 1909 годзе 711 дзесяцін зямлі.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 2 ветракі, гамарня і арцель па здабычы торфу. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 74 жыхары вёскі. Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1880 год — 54 двары, 302 жыхары.
- 1897 год — 87 двароў, 569 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 97 гаспадарак, 679 жыхароў.
- 1959 год — 396 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх