Міхал Ясень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Ясень
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Аронавіч Гольдман[1]
Псеўданімы Міхаіл Ясень[2]
Дата нараджэння 18 жніўня 1924(1924-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 2006(2006-05-10) (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, паэт-песеннік
Жанр паэзія
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу»

Міхал Ясень (сапраўднае імя Міхаіл Аронавіч Гольдман, 18 жніўня 1924, Мінск — 10 мая 2006, Мінск) — савецкі беларускі паэт-песеннік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Аронавіч Гольдман нарадзіўся 18 жніўня 1924 года ў Мінску. Вайну сустрэў у Сталінградзе — працаваў на метызным заводзе. Улетку 1942 года пайшоў на фронт, атрымаў баявыя ўзнагароды. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

13 кастрычніка 2003 года Міхаіл Ясень быў узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РБ за заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі РБ. Памёр Міхаіл Ясень ў выніку сардэчнага прыступу ў Мінску 10 мая 2006 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На вершы былога франтавіка напісана нямала песень (на рускай мове). Найбольш вядомыя песні:

  • «Майскі вальс» («Майский вальс»)
  • «Вясна сорак пятага году» («Весна сорок пятого года»)
  • «Абеліск» («Обелиски»)
  • «Памяць сэрца» («Память сердца»)
  • «Ліст з 45-га» («Письмо из 45-го»)
  • «Пакланіцеся, унукі, дзеду» («Поклонитесь, внуки, деду»)

Напісаны песні Міхалам Ясенем у суаўтарстве з вядомымі беларускімі кампазітарамі: Алоўнікавым, Семянякам, Захлеўным, Лучанком, Зарыцкім, Войцікам, Смольскім.

Зноскі