Міхаіл Васілевіч Зюзянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Зюзянкоў
Дата нараджэння 4 снежня 1936(1936-12-04) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, кардыёлаг, навуковец, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар, рэўматолаг, тэрапеўт
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1996)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Васілевіч Зюзянкоў (нар. 4 снежня 1936) — беларускі ўрач-тэрапеўт і спецыяліст у галіне кардыярэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 снежня 1936 года ў в. Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і сялян[2].

У 1954 годзе скончыў Пірэвіцкую сярэднюю школу Жлобінскага раёна з сярэбраным медалём і паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1960 годзе. Па размеркаванні працаваў тэрапеўтам у Мазырскай 2-й абласной бальніцы Гомельскай вобласці, затым у Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З верасня 1963 года па сакавік 1968 года — цэхавы ўрач-тэрапеўт абутковага вытворчага аб’яднання «Прамень» г. Мінска, з мая 1968 года пераведзены ўрачом-ардынатарам кардыярэўматалагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, з 1971 года па лістапад 1976 года — загадчык гэтага ж аддзялення[2].

26 лістапада 1976 года абраны па конкурсе асістэнтам 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага медыцынскага інстытута, з красавіка 1991 года — дацэнт 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі і па сумяшчальніцтве загадчык аддзела інтэрнатуры інстытута. З 1 верасня 1994 года па жнівень 2002 года — загадчык новай кафедры поліклінічнай падрыхтоўкі (з 2002 года кафедра поліклінічнай тэрапіі). З верасня 2002 года прафесар кафедры поліклінічнай тэрапіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галіна навуковых інтарэсаў: праблемы лячэння захворванняў сэрца[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]