Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (Герой Савецкага Саюза)
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) верасня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1979 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1932—1964 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (2 (15) верасня 1913, Гарадзецк, Дрыбінскі раён — 22 чэрвеня 1979, Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр авіяцыі (1957)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў нарадзіўся 15 верасня 1913 года ў вёсцы Гарадзецк Магілёўскай губерні у сям’і селяніна. Жыў і вучыўся ў г. Ленінград.
Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 1932 года быў прызваны ў рады РСЧА. Вучыўся ў Ленінградскай ваенна-тэарэтычнай школе лётчыкаў, затым — у Варашылаўградскай ваенна-авіяцыйнай школе пілотаў.
З 1934 а служыў у Ваенна-паветраных сілах Ваенна-Марскога Флоту ў якасці пілота ў 24-й авіяцыйнай эскадрыллі.
У 1938 годзе ўступіў у ВКП (б).
З красавіку 1938 года Міхаіл Аўдзееў служыў у 1-й авіяцыйнай эскадрыллі ВПС Чарнаморскага флоту, дзе камандаваў звяном, а з красавіка 1940 года працаваў начальнікам штаба эскадрыллі. З жніўня 1940 года служыў у 32-м знішчальным авіяпалку ВПС Чарнаморскага флоту камандзірам звяна, а з лютага 1941 года — намеснікам камандзіра эскадрыллі.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне[правіць | правіць зыходнік]
З чэрвеня 1941 г. прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны. Усю вайну ён служыў у 8-м знішчальным авіяпалку, якому ў красавіку 1942 года адным з першых палкоў у ВПС быў уручаны Гвардзейскі сцяг і які быў перайменаваны ў 6-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Ваяваў намеснікам камандзіра эскадрыллі, а са студзеня 1942 года камандаваў эскадрылляй.
Да чэрвеня 1942 а Міхаіл Аўдзееў зрабіў больш за трыста баявых вылетаў, у 63 паветраных баях збіў 9 самалётаў праціўніка, а таксама нанёс значны ўрон войскам праціўніка штурмавымі ўдарамі.
Указам № 858 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 чэрвеня 1942 за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі капітану Аўдзееву Міхаілу Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].
У ліпені 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра палка, з сакавіка 1943 года — выконваючы абавязкі памочніка камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы і паветранаму бою. З красавіка 1943 па лістапад 1944 года камандаваў 6-м гвардзейскім Севастопальскім двойчы Чырванасцяжным знішчальным авіяцыйным палкома. Браў удзел у абароне Адэсы, Севастопаля, Каўказа, у бітвах за Новарасійск і вызваленні Таманскага паўвострава, у Крымскай, Адэскай, Яска-Кішынёўскай аперацыях. За час вайны Міхаил Аўдзееў здзейсніў больш за пяцьсот баявых вылетаў, правёў звыш 90 паветраных баёў, збіўшы асабіста 12 самалётаў праціўніка і 6 у групе.
Пасляваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1945 годзе скончыў акадэмічныя курсы афіцэрскага складу ВПС і СПА пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава. Выпрабоўваў многія тыпы рэактыўных самалётаў.
З мая 1945 па сакавік 1947 года служыў камандзірам 6-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі, з красавіка 1949 па красавік 1950 года — камандзірам 92-й змешанай авіяцыйнай дывізіі, а з красавіка 1950 па май 1951 года — камандзірам 601-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі.
З мая 1951 па лістапад 1953 года Міхаіл Аўдзееў працаваў намеснікам начальніка па лётнай падрыхтоўцы Вышэйшых афіцэрскіх лётна-тактычных курсаў, з лістапада 1953 па сакавік 1956года — памочнікам начальніка кіравання ВПС 8-га ВМФ, з сакавіка 1956 па верасень 1958 года — камандзірам 9-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса, з верасня па лістапад 1958 — 1-м намеснікам камандуючага 42-й паветранай арміяй, з лістападзе 1958 па красавік 1960 года — намеснікам начальніка авіяцыі Бакінскай акругі СПА, з ліпеня 1960 па жнівень 1961 года — начальнікам авіяцыі 8-й асобнай арміі СПА і са снежня 1961 па сакавік 1964 года — намеснікам камандуючага ВПС Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі і вышэйшых навучальных устаноў.
У адстаўцы[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіка 1964 года[1] генерал-маёр авіяцыі Міхаіл Аўдзееў сышоў у адстаўку. Жыў у Маскве, дзе і памёр 22 чэрвеня 1979 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках (участак 9-3).
У 1967 годзе выдаў мемуары пад назвай «У самага Чорнага мора». Яны распавядаюць пра гераічную службу савецкіх лётчыкаў у перыяд вайны, пачынаючы з абароны Адэсы і Севастопаля, і заканчваючы вызваленнем краін Усходняй Еўропы. Мемуары выйшлі ў трох частках.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»;
- Ордэн Леніна
- Шэсць ордэнаў Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава III ступені
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Два ордэна Чырвонай Зоркі
- Медалі
- Замежны ордэн
- Ваенны лётчык 1 класа
Зноскі
- ↑ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-морского флота» от 14 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 июня (№ 24 (183)). — С. 1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- 1 часть мемуаров М. В. Авдеева (руск.)
- 2 часть мемуаров М. В. Авдеева (руск.)
- 3 часть мемуаров М. В. Авдеева (руск.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваенна-касмічнай акадэміі імя А. Ф. Мажайскага
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Лётчыкі СССР
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны