Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі
Дата нараджэння 12 студзеня 1896(1896-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1964(1964-09-28) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера земляробства
Месца працы Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева, Маскоўскі інстытут аграхіміі і глебазнаўства
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева
Навуковы кіраўнік Васіль Робертавіч Вільямс
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Міхаіл Рыгоравіч Чыжэ́ўскі[1] (12 студзеня 1896, Добруш — 28 верасня 1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1950), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. Р. Чыжэўскі нарадзіўся ў пасёлку Добруш Магілёўскай губерні (сучасны горад, раённы цэнтр у Гомельскай вобласці Беларусі). Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1910 годзе паступіў працаваць на Добрушскую пісчапапяровую фабрыку[2]. У 1915 годзе быў прызваны на службу ў армію, потым служыў у Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы экстэрнам здаў экзамены за курс сярэдняй школы, працаваў настаўнікам пачатковай школы[2]. У 1919 годзе фабрычным камітэтам Добрушскай папяровай фабрыкі быў накіраваны у Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[2] ў Маскве, якую скончыў у 1923 годзе. Быў пакінуты практыкантам на доследным полі акадэміі, потым залічаны аналітыкам у лабараторыю глебазнаўства на кафедры акадэміка В. Р. Вільямса. У 1929 годзе зацверджаны дацэнтам гэтай кафедры, з 1933 года — прафесар. Адначасова з 1933 г. М. Р. Чыжэўскі займаў пасаду загадчыка кафедрай агульнага земляробства і глебазнаўства Камуністычнага ўніверсітэта імя Свярдлова і працаваў ва Усесаюзным інстытуце сельгасмашынабудавання[2]. У 1937 годзе прымаў удзел у стварэнні Глебава-агранамічнай станцыі імя В. Р. Вільямса, якой потым і кіраваў[2]. У 1940 годзе М. Р. Чыжэўскі абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. Р. Чыжэўскаму належаць навуковыя працы па асваенні севазвароту, сістэме і механізацыі апрацоўкі глебы, павышэнню ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый і экскурсій па даследаванню глебаў на тэрыторыі Беларусі. Займаўся распрацоўкай пытанняў фізікі глебаў, упершыню эксперыментальна вызначыў іх здольнасць паглынаць аніёны азотнай і фосфарнай кіслаты. Распрацаваў метад вызначэння трываласці будовы глебы ў сувязі з яе механічнай апрацоўкай. Пад кіраўніцтвам М. І. Чыжаўскага абаронена 30 кандыдацкіх дысертацый[2].

Па матэрыялам даследавання вучонага апублікавана больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі[2]. Сярод апублікаванага:

  • «К теории получения высоких урожаев» (1942),
  • «Введение в освоение правильных севооборотов в колхозах» (1948)
  • «Условия получения высоких урожаев» (1955),
  • «Агротехника полевых культур» (1945),
  • «Обработка почвы» (1950),
  • «Земледелие с основами почвоведения» (1959, 2-е выданне, у сааўтарстве) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]