Навуковы метад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верыфікацыя

Навуко́вы ме́тад — сукупнасць асноўных спосабаў атрымання новых ведаў у рамках любой навукі.

Метад уключае ў сябе спосабы даследавання феноменаў, сістэматызацыю, карэктыроўку новых і атрыманых раней ведаў. Высновы робяцца з дапамогай правіл і прынцыпаў разважання на аснове эмпірычных (назіраных і вымераных) дадзеных аб аб'екце. Базай атрымання дадзеных з'яўляюцца назіранні і эксперыменты. Для тлумачэння назіраных фактаў высоўваюцца гіпотэзы і будуюцца тэорыі, на падставе якіх фармулююцца высновы і здагадкі. Атрыманыя прагнозы правяраюцца эксперыментам або зборам новых фактаў.

Важным бокам навуковага метаду, яго неад'емнай часткай для любой навукі, з'яўляецца патрабаванне аб'ектыўнасці, выняткоўвалае суб'ектыўнае тлумачэнне вынікаў. Не павінны прымацца на веру якія-небудзь сцвярджэнні, нават калі яны зыходзяць ад аўтарытэтных навукоўцаў. Для забеспячэння незалежнай праверкі, праводзіцца дакументаванне назіранняў, забяспечваецца даступнасць для іншых навукоўцаў усіх зыходных дадзеных, мэтодык і вынікаў даследаванняў. Гэта дазваляе не толькі атрымаць дадатковае пацверджанне шляхам узнаўлення эксперыментаў, але і крытычна ацаніць ступень адэкватнасці (валіднасці) эксперыментаў і вынікаў у дачыненні да правяранай тэорыі.