Наталля Уцелеўна Арынбасарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Уцелеўна Арынбасарава
Дата нараджэння 24 верасня 1946(1946-09-24)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі, Nicholas L. Dvigubsky[d] і Eldor Urazbayev[d]
Дзеці Ягор Андрэевіч Канчалоўскі[d] і Ekaterina Dvigubskaya[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, кінаактрыса, акцёрка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
IMDb ID 0034848
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Уцелеўна Арынбасарава (каз.: Наталия Өтеуліқызы Орынбасарова; нар. 24 верасня 1946 — савецкая і расійская актрыса казахскага і польскага паходжання; заслужаная артыстка РСФСР (1979), заслужаная артыстка Казахстана (1997), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1978) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980), уладальніца Кубка Вольпі — вышэйшай індывідуальнай узнагароды Венецыянскага кінафестывалю (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 верасня 1946 гады ў Маскве, дзе пазнаёміліся яе бацькі. Бацька — казах Уцеўле Турэмуратавіч, маці — полька Марыя Канстанцінаўна Канецпольская. Акрамя яе, у сям’і было чацвёра дзяцей — Юрый, Арсен, Таццяна і Міхаіл. Бацька ў той час вучыўся ў Ваеннай акадэміі ім. Фрунзэ. У дзяцінстве, падчас службы бацькі ў Туркменіі, убачыла фільм «Лебядзінае возера» і вырашыла стаць балерынай.

У 1956 годзе сям’я вярнулася ў Казахстан. У Алма-Аце Арынбасарава паступіла ў харэаграфічную школу, адтуль была накіравана ў Акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча пры Вялікім тэатры, якое скончыла ў 1964 годзе[3].

У тым жа годзе была запрошана здымацца ў галоўнай ролі ў фільме Андрэя Міхалкова-Канчалоўскага паводле рамана Чынгіза Айтматава «Першы настаўнік». За гэтую ролю атрымала прыз Венецыянскага кінафестывалю «Залаты кубак Вольпі» 1966 года за лепшую жаночую ролю, абышоўшы Джэйн Фонду з фільмам Ражэ Вадзіма «Здабыча». Тады ж выйшла замуж за Андрэя Канчалоўскага. Шлюб, у якім нарадзіўся сын Ягор Канчалоўскі, працягнуўся 5 гадоў.

Паступіла ва УДІК, вучылася ў майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай і скончыла яго ў 1971 годзе. Шлюб распаўся ў 1969 годзе — Канчалоўскі хацеў з’ехаць за мяжу і ажаніўся з іншаземкай Вівіян Годэ.

Другі шлюб (1970) — з мастаком-пастаноўшчыкам і жывапісцам Мікалаем Двігубскім, які працаваў у фільмах Канчалоўскага. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Кацярына (1974), кінарэжысёр і пісьменніца. У 1980 годзе развялася — Дзвігубскі з’ехаў назад у Францыю.

Трэці шлюб (1982—1988) — з кінарэжысёрам Эльдорам Уразбаевым.

З 1971 года знаходзіцца ў трупе Тэатра-студыі кінаакцёра.

У 1999 годзе дыктавала дачцэ свае мемуары, у выніку выйшла кніга ўспамінаў «Месяцовыя дарогі».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.