Нацыянальны музей віла Джулія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны музей віла Джулія
VillaGiulia.jpg
Дата заснавання 1889
Месцазнаходжанне Рым, piazalle de villa Giulia 9
Адкрыты штодня, 8:30 — 19:30
Каардынаты 41°55′06″ пн. ш. 12°28′40″ у. д. / 41.918333° пн. ш. 12.477778° у. д. (G) (O) (Я)
http://www.roma2000.it/zvilagiu.html

Віла Джу­лія (італ.: Villa Giulia) — былая загарадная летняя рэзідэнцыя Пап (лац.: Villa Suburbana), сёння — нацыянальны музей этрускага мастацтва (італ.: Museo Nazionale Etrusco di Villa Giulia).

Віла была пабудавана ў 1550—1555 гадах Барталамеа Аманаці ў стылі маньерызму для Папы Юлія III (адсюль яе назва). Віла сёння ўяўляе сабой толькі малую частку ранейшай рэзідэнцыі, якая раней утварала комплекс з трох будынкаў.

У канцы XVIII стагоддзя пачынаецца сістэматычнае даследаванне этрускіх знаходак. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе з мэтай захоўвання рымскіх антычных знаходак з Лацыё, паўднёвай Этрурыі і Умбрыі, якія адносяцца да этрускага мастацтва. Пазней калекцыя музея папоўнілася некаторымі прыватнымі зборамі: Барберыні (1908 г.), Кастэлані (1919 г.), Пескіёці (1972 г.).

На першым паверсе экспануюцца прадметы з этрускіх некропаляў — урны, статуэткі, саркафагі. У залах 1-10 і 23-34 прадстаўлены рэканструкцыі мадэляў этрускіх гарадоў, такіх як Вульчы, Тодзі, Вей і Чэрветэры, экспанаты з прыватных калекцый знаходзяцца ў залах 11-22.

У зале 7 прадстаўлена скульптура з Вей — тэракотавая статуя Апало­на, у зале 9 знаходзіцца тэракотавы саркафаг мужа і жонкі з некропаля Бандзітача ў Чэрветэры, VI ст. да н.э. Ён уяўляе сабой ложа на фігурных ножках з шлюбнай парай, якая ляжыць на ім. На другім паверсе прадстаўлены вырабы з бронзы, вялікая калекцыя ваз, упрыгожванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]