Барталамеа Аманаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барталамеа Аманаці
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1511[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1592(1592-04-13)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Laura Battiferri[d][5]
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Мастацкі кірунак маньерызм
Уплыў Baccio Bandinelli[d] і Якапа Сансавіна
Уплыў на Giovanni Battista Fiammeri[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адна з позніх прац Аманаці — езуіцкі калегіум у Рыме.

Барталамеа Аманаці (Bartolomeo Ammanati; 18 чэрвеня 1511 — 13 красавіка 1592) — адзін з самых пладавітых фларэнційскіх скульптараў і архітэктараў эпохі маньерызму. Муж паэтэсы Лауры Баціферы.

Вучыўся ў Бача Бандзінелі і Якопа Сансавіна (якому асісціраваў пры будаўніцтве бібліятэкі Сан-Марка). Як скульптар пераймаў Мікеланджэла. Яго статуі ствараюць уражанне не столькі велічнасці, колькі масіўнасці. На фларэнційскай плошчы Сіньёрыі ўзвышаецца самая вядомая з іх — фантан Нептуна. Ён працаваў над ёй дзесяць гадоў разам з вучнямі, сярод якіх быў Джамбалонья.

У гісторыі Аманаці застаўся першым чынам як дойлід. У Фларэнцыі ён пабудаваў мост Санта-Трыніта праз Арно і давёў да канца найбуйнейшы будаўнічы праект чынквечэнта — палацца Піці. Менавіта яму ажыцявіць прапанаваны Мікеланджэла праект лесвіцы ў Лаўрэнціяне. Слава Аманаці дасягнула Папы Юлія III, які запрасіў яго будаваць сваю рымскую вілу разам з Вазары і Віньёла.

У апошнія дзесяцігоддзі жыцця Аманаці кінуўся ў рэлігію і заклеймаваў репрадукцыю ў камені голых целаў як злачынства супраць маральнасці. У сувязі з гэтым яго прадуктыўнасць пайшла на змяншэнне. Сваю маёмасць ён завяшчаў езуітам.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bartolomeo Ammannati
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=34813 Праверана 12 лютага 2023.
  5. Італьянская Вікіпедыя — 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]