Неарктыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Неарктыка на карце свету

Неа́рктыка — адзін з васьмі буйных біягеаграфічных рэгіёнаў Зямлі. Яна ахоплівае амаль усю Паўночную Амерыку, Грэнландыю, а таксама мексіканскае высакагор'е. Тыя часткі абодвух амерыканскіх кантынентаў, якія не ўваходзяць у Неарктыку, адносяцца да Неатропікі.

Паўночная і Паўднёвая Амерыка, злучаныя ў наш час Панамскім перашыйкам, 180 мільёнаў гадоў назад былі аддзеленыя адна ад адной. На іх развіваліся зусім розныя віды раслін і жывёл. У той час як Паўночная Амерыка была часткай паўночнага суперкантынента Лаўразія, Паўднёвая Амерыка адносілася да паўднёвага суперкантынента Гандвана. Пасля ўтварэння Атлантычнага акіяна Паўночная Амерыка аддзялілася ад будучай Еўразіі, аднак пасля ізноў злучылася з ёй праз натуральны мост на месцы сённяшняга берынгава праліва. Гэта дазволіла абодвум кантынентам у чарговы раз «зраўнаваць» шматлікія віды флоры і фаўны. Таму ў Неарктыкі і Палеарктыкі сёння маецца шмат агульных біялагічных відаў і іх нярэдка аб'ядноўваюць у агульную экалагічную зону Галарктыка.

Тым не менш, шматлікія буйныя жывёлы, такія як конь, вярблюд, мамант, мастадонт, шаблязубы тыгр і кароткаморды мядзведзь, вымерлі ў Неарктыцэ ў эпоху апошняга ледавіковага перыяду. Адначасова пачалося і яе засяленне чалавекам. Экалагічныя нішы, якія ў выніку вызваліліся, змаглі заняць такія віды, як бізон, грызлі і вапіці.

Сямействы, якія выйшлі з Неарктыкі:

Гепард таксама першапачаткова з'явіўся ў Паўночнай Амерыцы і распаўсюдзіўся ў Азію і Еўропу, аднак сёння сустракаецца амаль выключна ў Афрыцы.