Нусрат Фацех Алі Хан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нусрат Фацех Алі Хан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1948(1948-10-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1997(1997-08-16)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Fateh Ali Khan[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант, кампазітар, музычны педагог, storyteller, студыйны музыкант
Інструменты фісгармонія[d] і вакал[d]
Жанры qawwali[d] і ghazal[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нусрат Фацех Алі Хан (13 кастрычніка 1948, Фейсалабад, Пакістан — 16 жніўня 1997, Лондан, Вялікабрытанія) — пакістанскі спявак, які ў асноўным выконваў музыку ў суфійскім стылі кавалі. Ён надзвычай папулярны сярод прыхільнікаў гэтага стылю; паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, да 2001 года было выпушчана 125 альбомаў з яго музыкай, што з’яўляецца рэкордам для запісаў у стылі кавалі. Атрымаў мянушку «Шахіншах кавалі», што азначае «Цар цароў кавалі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нусрат нарадзіўся 13 кастрычніка 1948 года ў пакістанскім горадзе Лаялпур (Фейсалабад), куды яго бацькі пераехалі з Індыі за год да нараджэння сына. Сям’я Хан на працягу 600 гадоў займалася музыкай. У дзяцінстве хлопчык не адрозніваўся вакальнымі здольнасцямі, таму яго бацька — вядомы выканавец кавалі Устад Фацех Алі Хан хацеў, каб ён стаў доктарам ці інжынерам. Але ў 17 гадоў юнак убачыў сон, у якім яго ўжо памерлы да гэтага часу бацька завяшчаў Нусрату працягнуць сямейную справу і стаць спеваком. І Нусрат пачаў вучыцца мастацтву кавалі ў сваіх дзядзькоў — Устада Мубарака Алі Хана, Устада Саламата Алі Хана і Устада Навазіша Алі Хана. У 1964 годзе ён стаў удзельнікам ансамбля свайго бацькі, а ў 1971 годзе, пасля хваробы Устада Мубарака Алі Хана, 23-гадовы Нусрат узначаліў ансамбль.

Абапіраючыся на пакінутыя бацькам і дзядзькам запісы выступаў, Нусрат распрацаваў свой уласны стыль выканання кавалі, падняўшы яго эстэтычнае і духоўнае значэнне на новы ўзровень, і стаў знакамітым выканаўцам у Пакістане і за яго межамі. У якасці асноўных інструментаў выкарыстоўваліся табла і фісгармонія. Яго брат Фарух Фацех Алі Хан на працягу 25 гадоў граў у ансамблі на фісгармоніі.

У 1985 годзе Нусрат выступіў з канцэртам у Вялікабрытаніі, а затым здзейсніў турнэ па ўсёй Еўропе.

У 1989 годзе ён упершыню прыбыў з гастролямі ў ЗША. Тут жа прыняў удзел у запісе музыкі для кінафільмаў. У гэты час асаблівая вядомасць прыйшла да яго дзякуючы працы з Пітэрам Гэбрыелам над гукавой дарожкай да фільма «Апошняя спакуса Хрыста» (1988) і ўдзелу ў запісе альбомаў канадскага музыканта Майкла Брука. За гэтым рушыў услед шэраг альбомаў, супрацоўніцтва з іншымі заходнімі музыкамі, музычныя турнэ па розных (больш за 40) краінах.

Памёр у 1997 годзе ў Кромвельскім шпіталі Лондана з-за спынення сэрца.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. а б Nusrat Fateh Ali Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.