Павел Віктаравіч Вераб’ёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Віктаравіч Вераб’ёў
альтэрн.: Павал Віктаравіч Вераб’ёў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні альтэрн.: Павал Віктаравіч Вераб’ёў
Дата нараджэння 7 лістапада 1958(1958-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2023(2023-04-05) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Павел Віктаравіч Вераб’ёў (7 лістапада 1958 в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён — 5 красавіка 2023, Мінск) — беларускі літаратар і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сектара друку ЦК ЛКСМБ, газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».

У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».

З 1992 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў
  • 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў
  • 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Павел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 516.
  • Вераб’ёў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Меінск, 1995. — Т. 6. — С. 557 : фота.
  • Лайкоў, Я. Метрыка літаратурная / Я. Лайкоў // Полымя. — 2008. — № 11. — С. 201.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]