Павільён Германіі, Барселона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
будынак
Павільён Германіі
Pavelló alemany
Від на павільён з боку басейна
Від на павільён з боку басейна
Каардынаты: 41°22′14″ пн. ш. 2°09′00″ у. д. / 41.370556° пн. ш. 2.15° у. д. (G) (O) (Я)41°22′14″ пн. ш. 2°09′00″ у. д. / 41.370556° пн. ш. 2.15° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Іспанія
Барселона Манжуік
Аўтар праекта Людвіг Міс ван дэр Рое
Першае згадванне 1929
Будаўніцтва 19831986 (рэканструкцыя)

Павільён Германіі (Барселона)
Павільён Германіі
Павільён Германіі

Крэсла «Барселона». Ззаду стаіць «Танцоўшчыца» Г. Кальбэ

Павільён Германіі ў Барселоне — выставачны павільён Веймарскай рэспублікі на міжнароднай выставе, якая праходзіла ў сталіцы Каталоніі Барселоне з 20 мая 1929 года па 15 студзеня 1930 года, распрацаваны пад кіраўніцтвам выбітнага нямецкага архітэктара-мадэрніста Людвіга Міс ван дэр Роэ.

Павільён размяшчаўся ля падножжа гары Манжуік на галоўнай восі выставы, справа ад вялікага фантана і параднай лесвіцы, якая вяла да павільёну Іспаніі. Архітэктар паставіў павільён на цокаль з травертына з двума басейнамі, якія былі абліцаваныя чорным шклом. Дах абапіраўся на асіметрычныя сцены з оніксу, травертыну, зялёнага мармуру і на два шэрагі сталёвых, крыжападобных ў перасеку, храміраваных стоек. Інтэр'ер падзялялі празрыстыя дымчата-шэрыя і бутэлькавага колеру шкляныя перагародкі. Светлую сцяну ўтваралі падсветленыя знутры дзве плоскасці з шкла. Залацісты онікс, чорны дыван і чырвоная заслона сімвалізавалі колеры германскага сцяга. На чорным дыване размяшчалася мэблевая кампазіцыя, якая складалася з абцягнутых белай скурай крэслаў, кушэткі і празрыстага стала.

У павільёне не было ні замкнёных памяшканняў, ні дзвярэй. Цэнтрам усёй кампазіцыі стала высечаная з зялёнага мармуру «Танцорка» скульптара Георга Кольбэ. Па патрабаванні Міса ван дэр Роэ ў павільёне не размяшчалася ніякіх выставачных экспанатаў, а экспанатам з'яўляўся сам павільён.

Пасля закрыцця выставы ў 1930 годзе павільён быў дэмантаваны і адпраўлены ў Германію, дзе бясследна знік. У 1980 годзе ўлады Барселоны прынялі рашэнні аднавіць павільён у яго першапачатковым выглядзе. Работы па аднаўленні павільёна доўжыліся з 1983 па 1986 гады па захаваных фатаграфіях і арыгінальным чарцяжах Міса ван дэр Роэ. У цяперашні час будынак павільёна з'яўляецца музеем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]