Людвіг Міс ван дэр Роэ
| Людвіг Міс ван дэр Роэ | |
Нямецкая паштовая марка з партрэтам Міс ван дэр Роэ |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах: |
Берлін, Барселона, Брно, Нью-Ёрк, Санкт-Пецярбург, Таронта, Чыкага |
| Архітэктурны стыль: | |
| Найважнейшыя пабудовы: |
Павільён Германіі ў Барселоне, Новая нацыянальная галерэя ў Берліне, Сігрэм Білдынг |
| Узнагароды: | |
Людвіг Міс ван дэр Роэ (ням.: Ludwig Mies van der Rohe, нарадзіўся 27 сакавіка 1886 года ў Ахене, Германія; памёр 17 жніўня 1969 года ў Чыкага, ЗША) — выбітны нямецкі архітэктар-мадэрніст, прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю», адзін з архітэктараў, якія вызначылі аблічча архітэктуры ХХ стагоддзя.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Людвіг Міс быў самым малодшым сынам архітэктара Міхаэля Міса (1851 – 1927 г.г.) і яго жонкі Амаліі Роэ (1843 – 1928 г.г.). У дзяцінстве працаваў у майстэрні бацькі, а з 1899 года вучыўся ў школе рамёстваў па спецыяльнасці цагельніка. У 1904 годзе прайшоў практытку ў архітэктурным бюро. У 1905 годзе Людвіг атрымаў працу ў майстэрні Бруна Паўля ў Берліне, а ў 1908 годзе яго прынялі ў бюро Петэра Берэнса дзе ён працаваў да 1912 года. У 1913 годзе ён ажаніўся з Адэ Брухн, і хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі але ў 1926 годзе яны развяліся. Пад уплывам Берэнса Міс выпрацаваў уласны стыль, які спалучаў мажлівасці сучасных матэрыялаў і класіцызм у духу Карла Фрыдрыха Шынкля. Некаторы ўплыў на творчасць Міса аказалі ў перакананні канструктывістаў.
Пераломам у кар'еры Міса было апублікаванне чарцяжоў будынка, які павінен быў быць пабудаваны на трохвугольнай пляцоўцы ў Берліне. Наступныя радыкальныя мадэрнісцкія праекты доўгі час былі стандартамі тагачаснага праектавання.
У 1927 годзе разам Міс кіруе Міжнароднай выставай жылля ў Штутгарце, дзе распрацаваў генеральны плян узорнага паселішча Вайсенхоф. Асноўным унёскам Міса ў праект стаў трохпавярховы дом, які адрозніваўся ад звычайных праетаў тым, што ў ім можна было ствараць кватэры рознага памеру і формы. Кухні і ванныя пакоі размяшчаліся ў фіксаваным месцы кватэры, а ўся астатняя прастора дзялілася рухомымі перагародкамі (т. зв. “вольная планіроўка”).
Як мастацкі дырэктар Веркбунду, Міс арганізаваў выставу гэтай архітэктурнай групы ў Штутгарце, а ў 1930 - 1932 г.г ён стаў дырэктарам Баўхаўзу. У гэта час ён спраектаваў некалькі прыватных дамоў.
У 1937 годзе, бачачы адсутнасць інтарэсу да яго працы, а таксама не прымаючы парадкі нацысцкай Германіі, Міс пераехаў у ЗША. Пасля кароткага наведвання Германіі ў наступным годзе, звязанага з вырашэнне пытанняў прыналежнасці яго патэнтаў на мэблю, паступленні ад якой сталі асноўнай крыніцай яго прыбытку, Міс застаўся ў ЗША на заўсёды. У Злучаных Штатах Міс пасяліўся ў Чыкага, дзе яму было прапанавана пасада кіраўніка Архітэктурнай Школы ў Ілінойскім Тэхналагічным інстытуце. Ён пагадзіўся заняць пасаду з умовай поўнай свабоды ў праектаванні кампусу школы. У гэты час узніклі некаторыя з яго найвядомейшых будынкаў, шматлікія з якіх функцыянуюць і да нашых дзён.
Кіруючыся прынцыпам “меней – азначае болей” (Less is more), у “амерыканскі” перыяд свайго жыцця, Міс развівае канцэпцыю “універсальнага“ будынку – вельмі простага па форме шклянога паралелепіпеда, паверхня якога падзелена паўтараючыміся стойкамі. Дзякуючы шырока ўжыванаму шклу, будынкі Міса атрымліваюцца вельмі светлымі – у адпаведнасці з філасофіяй неатамізма, якую падзяляў Міс.
У 1944 годзе Міс прыняў амерыканскае грамадзянства.
У 1946 – 1851 г.г. у Плэйна, штат Ілінойс, Міс будуе “Шкляны дом” (Фарнсуорт-Хауз) для доктара Эдзіт Фарнсуорт, вядомай жанчыны-хірурга. Дом прадстаўляе сабой шкляны белы каркас, які стаіць на прыўзнятай на стойках над узроўнем разліва вады пліце. Дом як быццам уздымаецца над паверхняй. У самім доме няма унутраных перагародак, ён складаецца з адзінага пакоя, алкам адкрытага на навакольны пейзаж. Гэты дом быў абвешчаны помнікам архітэктуры Ілінойса, дзе ў нашы дні адчынены музей.
Другім значным накірункам дзейнасці Міса стала будаўніцтва хмарачосаў. Самым вядомым стаў пабудаваны ў 1958 годзе хмарачос Сітгрэм Білдзінг у Нью-Ёрку, які стаў прататыпам шматлікіх карпаратыўных офісаў па ўсім свеце.
Пасля Сігрэма, у майстэрні Міса ствараюцца яшчэ некалькі хмарачосаў, сярод якіх ІВМ Плаза ў Чыкага і хмарачосы ў Таронта.
Адначасова Міс будуе высотныя жылыя дамы, якія амаль не адрозніваюцца ад офісных будынкаў і значна адрозніваюцца ад традыцыйнай цаглянай забудовы жылых раёнаў. Самым вядомым высотным шматкватэрным домам стаў будынак Лэйк Шор Драйв 860/880, які цяпер адносіцца да ліку славутасцяў Чыкага.
У 1963 годзе прэзідэнт Джон Кенэдзі ўзнагародзіў яго Медалём Волі.
Апошняй буйной працай Міса стаў будынак Новай нацыянальнай Галерэі ў Заходнім Бэрліне, які быў пабудаваны ў 1968 годзе.
Людвіг Міс ван дэр Роэ памёр 17 жніўня 1969 года ў Чыкага.
Факты [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людвіг Міс ван дэр Роэ- Афіцыйны сайт дому-музея Фарнсуарт (англ.)
- Афіцыйны сайт вілы Тугендхата (англ.) , (чэшск.)
- Артыкул пра павільён у Барселоне, фатаграфіі
- Чарцяжы пабудоў
- Асобы
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Архітэктары паводле алфавіту
- Архітэктары Германіі
- Архітэктары ЗША
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Нарадзіліся ў Ахене
- Архітэктары-мадэрністы
- Архітэктары небаскробаў
- Функцыяналізм
- Выкладчыкі Баўхауса
- Міс ван дэр Роэ
- Пахаваныя на могілках Грэсленд
