Павітуха (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павітуха

Павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30710
NCBI  4128
EOL  38297
IPNI  119176-3

Павіту́ха[5][6] (Cuscuta) — род кветкавых раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовыя травяністыя паразітычныя расліны без каранёў і лісця. Сцябло павойнае, ніткападобнае, бясколернае ці аранжавага, жоўтага, ружаватага, чырванаватага колеру. У сцябле раслін адсутнічае хларафіл. Лісце рэдукавана ў лускавінкі. Павітуха абвівае расліну-гаспадара і ўкараняецца ў яе прысоскамі (гаўсторыямі), жывіцца яе сокам. Кветкі дробныя (2—7 мм), белага, ружаватага колеру, сабраныя ў клубочкі, парасонікі або гронкі. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea), павітуха льняная (Cuscuta epilinum), павітуха чабаровая (Cuscuta epithynum)[6].

Расліны роду з’яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых культур, кармавых траў, дзікарослых раслін і дрэў. Пустазелле. Парушаюць абмен рэчываў раслін-гаспадароў, затрымліваюць іх развіццё і рост, часта выклікаюць гібель. Размнажаюцца насеннем і часткамі сцябла[7]. З’яўляюцца пераносчыкамі вірусных хвароб раслін[7].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае больш за 150[6] відаў (171 від[8]). Усе віды ядавітыя[7].

Некаторыя з відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 60. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746
  4. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 124.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  7. а б в Повилика // Праект «Архив природы России» Архівавана 23 кастрычніка 2019. (руск.)
  8. Cuscuta Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]