Пагарскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагарскі раён
Погарский район
Герб
Герб
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Пагар
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва (2009) 31 995
Плошча 1 210 км²
Пагарскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48349
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пагарскі раён (руск.: Погарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Пагар.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасць, Вара, Вабля.

Прыродныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэння экалагічнага становішча Пагарскага раёна. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджвання (1—5 Кюры/км²).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 14 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

Сельскія паселішчы:

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Св. Мікалая ў в. Балыкіна.
  • Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
  • Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Св. Тройцы ў в. Грынёва.
  • Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
  • Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
  • Царква Св. Мікалая ў в. Курава.
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
  • Царква Нараджэння Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
  • Царква Св. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
  • Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Стэчна.
  • Дом-музей беларускага археолага К. Палікарповіча і музей «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.

Ураджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]