Краснагорскі раён (Бранская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснагорскі раён
Красногорский район
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Красная Гара
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 16 000
Плошча 1 120 км²
Краснагорскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48346
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краснагорскі раён (руск.: Красногорский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гара.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна — 1120 км². Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Беседзь, Віхолка.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Краснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёна — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўключаны ў зону адчужэння. Шматлікія населеныя пункты раёна былі аднесены да зоны адсялення і зоны з правам на адсяленне. Максімальнае разліковае значэнне радыяцыйнага забруджвання — 9,4 мзв/год — адзначана ў пасёлку Забор’е[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласць Старадубскага павета. У 1922 годзе ў сувязі з перайменаваннем Паповай Гары ў Красную Гару Паповагорскую воласць перайменавана ў Краснагорскую. У 1929 годзе, з фарміраваннем раённага падзелу, воласць ліквідавана, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфарміраваны раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 5 ліпеня 1944 года згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР утварылася Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, уключаны і Краснагорскі раён. У 1963 годзе раён быў ліквідавана, але ў 1966 годзе адноўлены.

У 2004 годзе ў сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёна (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёна) сабрало подпісы на карысць пераходу тэрыторыі раёна ў склад Беларусі[2].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне ёсць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Маршрут 540 «Красная Гара — Бранск».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча ў пасёлку Красная Гара
  • Курганы радзімічаў у пасёлку Красная Гара
  • Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюды
  • Вятрак у вёсцы Марозаўка
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзведзі
  • Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўка

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]