Падараванні сялян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына II, пры якой пачаліся падараванні беларускіх сялян ейным фаварытам. Партрэт Дзмітрыя Лявіцкага, 1794 г.

Падараванні сялян на Беларусі мелі масавы характар, практыкаваліся ўрадам Расійскай імперыі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на працягу 1773—1801 гадоў. Прычынамі падараванняў сялян былі недахоп зямель у цэнтральнай Расіі, які стаў адчувацца к 1770-м гадам, а таксама імкненне расійскага ўрада стварыць апору з расійскага дваранства і чыноўніцтва на далучаных землях. Фонд раздачы склалі буйныя каралеўскія эканоміі і староствы, землі адабраныя ў царкоўных устаноў і канфіскаваныя ў апазіцыйнай шляхты[1].

Ва ўсходняй Беларусі (з 1802 года — Віцебская і Магілёўская губерні) у 1773—1775 гадах атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі з сялянамі (або іх часткі) — 85 чалавек. Напрыклад, князь Рыгор Пацёмкін атрымаў Крычаўскае староства (11 тыс. душ), граф Пётр РумянцаўГомельскае староства (14 тыс душ), граф Захар ЧарнышоўЧачэрскае староства (больш за 5 тыс. душ). Вялікіх памераў былі падараванні сялян у цэнтральнай і заходняй Беларусі. У Мінскай губерні розным асобам было падаравана 42 299 душ, у Гродзенскай33 052, у Віленскай5 319 душ мужчынскага полу. Сярод 37 асоб, якія атрымалі падараванні ў Мінскай губерні ў 1773—1795 гадах, было 16 генералаў, 3 старшыя афіцэры, 6 саноўнікаў, 5 афіцэрскіх удоў. Такі ж кантынгент асоб, якія атрымалі маёнткі, быў і ў іншых губернях. Усяго пры Кацярыне II і Паўле I у перыяд з 1773 па 1801 год было падаравана каля 208 550 беларускіх сялян. Вынікам гэтай палітыкі стала рэзкае скарачэнне колькасці дзяржаўных сялян на Беларусі (прыкладна ў 3 разы). Пераход сялян у прыгонную залежнасць адмоўна адбіўся на іх матэрыяльным становішчы. Пасля 1801 года падараванні сялян былі спынены ўрадам Аляксандра I па ўсёй Расійскай імперыі[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б ЭГБ 1999, с. 370.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]