Падтыннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Падтыннік вялікі)
Перайсці да: рух, знайсці
Падтыннік
Падтыннік вялікі
Падтыннік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chelidonium

Сінонімы
Coreanomecon Nakai
Віды
  • Падтыннік вялікі
    Chelidonium majus L. (1753)
  • Chelidonium asiaticum (Hara) Krahulc
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   500199
NCBI   71250
EOL   488380
GRIN   g:10169
IPNI   31637-1

Падтыннік, чыстацел (Chelidonium), народныя назвы: жоўты малачай, цалідонія, цанцалея — монатыпічны род кветкавых раслін сямейства макавых. Адзіны від — падтыннік вялікі, або бародаўнік (Chelidonium majus)[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна (30-100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4-5 ў парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцінак дзве. Плод — прамастойная струкападобная скрыначка (20-50 мм даўжынёй, 2-3 мм шырынёй). Ядавіты.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы і Заходняй Азіі, як заносная расліна — на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца на сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).