Палац Бжастоўскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палац
Палац Бжастоўскіх
BrzostowskiPalace.jpg
Каардынаты: 54°40′54.01″ пн. ш. 25°17′10.59″ у. д. / 54.681672° пн. ш. 25.286277° у. д. (G) (O) (Я)54°40′54.01″ пн. ш. 25°17′10.59″ у. д. / 54.681672° пн. ш. 25.286277° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Літва
Горад Вільнюс
Архітэктурны стыль Класіцызм
Аўтар праекта Марцін Кнакфус

Палац Бжастоўскіх (літ.: Bžostovskių rūmai) — палац ў Старым горадзе Вільнюса на скрыжаванні вуліц Універсітэцкай(руск.) бел. (Universiteto g.) і Дамініканскай(руск.) бел. (Дамініканская № 18/2; Dominikonų g. 18/2). У цяперашні час у будынку размешчаны аптэка і прыватныя кватэры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1667 годзе двухпавярховы палац набыў дыпламат Цыпрыян Павел Бжастоўскі. У 1760-я ўладальнікам палаца быў яго нашчадак пісар і рэферэндар Вялікага Княства Літоўскага Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучасны выгляд будынак набыў пасля пажару 1748 года, калі ў 1769[1] годзе ён быў пашыраны і перабудаваны ў стылі класіцызм паводле праекта славутага віленскага архітэктара Марціна Кнакфуса[2].

Герб Нагурскіх над ўяздной аркай

Неўзабаве палац быў прададзены Якубу Нагурскаму, а пазней належыў Агінскім[1]. З 1802 года ўладальнікам палаца быў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланэза «Развітанне з радзімай», пасля яго смерці — мецэнат Ірыніўш Клеафас Агінскі[2].

У 1957 і 1982 гг. палац быў рэканструяваны, умацавана яго канструкцыя, другі паверх прыстасаваны пад кватэры. Частку першага паверху цяпер займае аптэка, частка будынка адведзена пад жылыя памяшканні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 125—131.(літ.) 
  2. 2,0 2,1 «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]