Марцін Кнакфус
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Абсерваторыя Галоўнай віленскай школы
Марцін Кнакфус (польск.: Marcin Knackfus, літ.: Martynas Knakfusas; каля 1740, Вулька(польск.) бел., Мазавецкае ваяводства, Польшча — каля 1821, Літва) — архітэктар ранняга класіцызму, які працаваў у Літве.
Біяграфія [правіць]
Дзейнасць пачаў у Варшаве. Вучыўся ў архітэктараў Эфраіма Шрогера (Schroeger), Сымона Багуміла Цуга (Zug), адчуў ўплыў Д. Мерліна.
Перасяліўшыся ў Вільню, Кнакфус некаторы час працаваў у біскупа Ігнація Масальскага. Стаў капітанам войска ВКЛ. У 1773—1775 выкладаў у Віленскім універсітэце. У 1782—1794 архітэктар Галоўнай віленскай школы. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.358
- Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. ISBN 5-420-00583-3. P. 275—285.(літ.)
- Литва. Краткая энциклопедия. Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. С. 321.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін Кнакфус