Міхал Клеафас Агінскі
| Міхал Клеафас Агінскі Michał Kleofas Ogiński |
|
Партрэт Агінскага (Ф.-К. Фабр, 1808 г.) |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
15 кастрычніка 1833 (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Прафесіі | |
Міхал Клеафас Агінскі (7 лістапада 1765, маёнт. Гузаў каля Варшавы — 15 лістапада 1833, Фларэнцыя), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1796), вялікі мечнік літоўскі з 1789, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат, кампазітар.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар'еру.
Кар'ера [правіць]
У 20-гадовым узросце абраны паслом на сейм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 1790—1791 з'яўляўся надзвычайным пасолом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.
У 1791 мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.
У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.
Паcля перамогі ў 1793 Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.
Паўстанне [правіць]
У 1794 Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.
У чэрвені 1794 двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.
Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.
На радзіме і чужыне [правіць]
Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўступлення на сталей Аляксандра I у Міхала Клеафаса з'явілася магчымасць вярнуцца на радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 у Гродна ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 прыязджае ў Пецярбург.
З Пецярбургу, 28 красавіка 1802 Міхал Клеафас выехаў у в.Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[1] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827-1828) і трактат "Лісты пра музыку" (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез "Развітанне з Радзімай". У 1817 у Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.
У 1810 Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб'яднаць восем губерніяў. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822, паціху адыходзячы ад палітычных спраў.
У 1822 Міхал Клеафас Агінскі разам з сям'ёй пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр ў Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, пазней перапахаваны ў пантэон Санта Крочэ. У крас. 1996 у Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч). Сядзіба ў Залессі знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры РБ — Аб'яднанні літаратурных музеяў, з 1990 там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса, вядзецца рэстаўрацыя.
З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера "Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры", напісаная на ўласнае лібрэта.
Ушанаванне памяці [правіць]
У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач усталяваны помнік Агінскаму аўтарства Валяр'яна Янушкевіча.[2][3]
Зноскі
- ↑ граф на Маладзечне
- ↑ Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з'явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)
- ↑ Ва ўзнёслай атмасферы ў Маладзечне прайшла прэзентацыя дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” // «Рэгіянальная газета»
Літаратура [правіць]
- Верамейчык С.І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765-1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. - Мінск: Кавалер, 2008. - 128 с.;
- Дадзіёмава В.У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя: гіст.-тэарэт. даслед. / В.У. Дадзіёмава. - Мн.:, 2004. - 383 с.;
- Дадзіёмава, В.У. Міхал Клеафас Агінскі / В.У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В.У. Дадзіёмава. Мн., 2001. С. 88-103;
- Немагай С. Міхал Клеафас Агінскі і яго эпоха ў "Лістах пра музыку" / Святлена Немагай // Мастацтва. 1997. №9. С. 12-16 ; №10. С. 59-61 ; №11. С. 56-59;
- Швед В.В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. Слонім, 2002. С. 142-152;
- Агінскі М. Клеафас. Мая біяграфія: З дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары / пер. Т. Кляшчонак і А. Рабцавай // Спадчына. 1998. № 5. С. 81-99; № 6. С. 226-237;
- Агінскі Міхал Клеафас // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 1. С. 75.|Агінскі Міхал Клеафас // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мн., 1996. Т. 1. С. 75.;
- Агінскі Міхал Клеафас // Асветнікі зямлі беларускай, X - пач. XX ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 10
- Załuski A. Michał Kleofas Ogiński. Życie i twórczość. — Polska Fundacja Kulturalna, 2003. ISBN 0-9543805-4-1.
Спасылкі [правіць]
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1765 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1833 годзе
- Памерлі ў Фларэнцыі
- Кампазітары паводле алфавіту
- Кампазітары Польшчы
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары XVIII стагоддзя
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Памерлі 15 лістапада
- Род Агінскіх
- Вялікія падскарбіі літоўскія
- Вялікія мечнікі літоўскія
- Оперныя кампазітары
- Паслы Польшчы ў Нідэрландах
- Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі
- Сенатары Расіі
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава, Польшча
- Асобы на марках
- Асобы на манетах