Палац культуры і навукі
| Славутасць | |
|
Палац культуры і навукі
Pałac Kultury i Nauki |
|
| Краіна | Польшча |
| Горад | Варшава |
| Каардынаты | |
| Аўтар праекта | Леў Руднеў |
| Будаўніцтва | 1952—1955 гады |
| Палац культуры і навукі на |
|
Палац культуры і навукі (польск.: Pałac Kultury i Nauki, часта скарачаюць як PKiN) — будынак у Варшаве, які з'яўляецца самым высокім будынкам у Польшчы. Пабудаваны па ўзоры так званых «сталінскіх гмахаў» у якасці падарунку Савецкага Саюза польскаму народу (узведзены на савецкія грошы савецкімі будаўнікамі). У нашы дні палац уваходзіць у дзесятку самых высокіх небаскробаў Еўрапейскага Саюза, а з 1955 па 1957 год ён быў найвышэйшым будынкам Еўропы.
Гісторыя і эксплуатацыя[правіць]
Узводзіўся з 2 мая 1952 па 22 ліпеня 1955 г. сіламі 3500 савецкіх працоўных, якіх жылі ў спецыяльна для іх пабудаваным раёне з кінатэатрам, сталовай, клубам і басейнам. Падчас будаўніцтва ў выніку няшчасных выпадкаў загінула 16 чалавек. Будынак першапачаткова называўся «Палацам культуры і навукі імя І. В. Сталіна». Аўтар праекта - савецкі архітэктар Леў Руднеў. Будынак уяўляе сабой сумесь стыляў ар-дэко, сацрэалізму і польскага гістарызму.
Архітэктар Л.У. Руднеў хацеў, каб будынак быў у польскім стылі, таму пабываў у такіх вядомых гарадах, як Кракаў, Холм, Замасць, каб сабраць неабходную інфармацыю і пазнаёміцца з польскай архітэктурай. Разам са сваімі супрацоўнікамі ён стварыў пяць праектаў.
Вышыня 42-павярховага небаскроба складае 167,68 м, разам са шпілем - 230,68 метраў. Будынак мае 3288 пакояў. Плошча - 123.084 м ², унутраны аб'ём - 817 000 м ³. Для пабудовы было выкарыстана 40 млн. штук цэглы.