Палітычная структура Партугаліі
Партугалія — прэзідэнцкая рэспубліка (з 1910). Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў. У студзені 2006 прэзідэнтам абраны Анібал Каваку Сілва (Anibalas Cavaco Silva).
Урад узначальвае прэм'ер-міністр, які, як правіла, з'яўляецца лідарам перамогшай на парламенцкіх выбарах партыі. Прэм'ер-міністр фармуе склад свайго кабінета. З 12 сакавіка 2005 — Жазэ Сакратэш.
Парламент (Асамблея Рэспублікі) абіраецца па партыйных спісам на 4 гады. У склад парламента ўваходзяць 230 дэпутатаў. Папярэднія парламенцкія выбары адбыліся 20 лютага 2005.
У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж двума партыямі: сацыялістычнай (лева-цэнтрысцкай, 121 мандат на парламенцкіх выбарах 2005) і сацыял-дэмакратычнай (права-цэнтрысцкай, 75 мандатаў на парламенцкіх выбарах 2005). У парламенце таксама прадстаўленыя:
- Народная партыя Партугаліі (парт.: Partido Popular)
- Партугальская камуністычная партыя (парт.: Partido Comunista Portugues)
- Партыя Зялёных (парт.: Os Verdes)
- Левы блок (парт.: Bloco de Esquerda)
Канстытуцыя Партугаліі прынятая 25 красавіка 1976, змены ўносіліся ў 1982, 1989, 1992, 1997, 2001 і 2004.
|
|
||
|---|---|---|
| Гісторыя | Лузітанія · Графства Партугалія · Каралеўства Партугалія · Іберыйская унія · Партугальская імперыя · Новая дзяржава · Партугальская рэспубліка · Кіраўнікі Партугаліі | |
| Сімвалы | Герб · Сцяг · Гімн | |
| Палітыка | Палітычная структура · Канстытуцыя · Парламент · Знешняя палітыка | |
| Узброеныя сілы | Ваенна-марскія сілы · Ваенна-паветраныя сілы · Сухапутныя войскі | |
| Эканоміка | Валюта · Турызм (сусветная спадчына) · Транспарт · Пошта (гісторыя і маркі) | |
| Геаграфія | Сталіца · Адміністрацыйны падзел · Гарады · Муніцыпалітэты | |
| Грамадства | Насельніцтва · Мовы · Навука · Адукацыя · Спорт · Рэлігія | |
| Культура | Кінематограф · Літаратура · Музыка · Святы · Кухня · Архітэктура | |
| Партал «Партугалія» • Праект «Партугалія» | ||
| Гэта пачатак артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
