Герб Партугаліі
Герб Партугаліі афіцыйна прыняты 30 чэрвеня 1911 г. разам з сцягам Партугаліі.
Апісанне. [правіць]
Герб Партугаліі ўяўляе сабой залатую армілярную сферу, на якую змешчаны геральдычны шчыт. На шчыце, на белым фоне ў форме крыжа намалявана 5 малых сініх шчытоў. На малых шчытах намалявана па 5 срэбных безантаў. Па баках вялікага шчыта шырокая чырвоная каемка з сямю залатымі замкамі. Армілярная сфера апраўленая залатымі галінамі, перавязанымі знізу двума стужкамі — чырвонай і зялёнай стужкай (колеры дзяржаўнага сцяга).
Гісторыя і значэнне. [правіць]
Сучасны партугальскі герб — вынік тысячагадовых змен. Герб бярэ свой пачатак ад сіняга крыжа на срэбным фоне Генрыха Бургундскага, да якога паступова дадаваліся і прыбіраліся новыя элементы, і завяршыўся вялікім комплексам геральдычных элементаў у 1911 годзе.
Замкі [правіць]
Падчас кіравання Афонсу III з'явілася чырвоная каемка з залатымі замкамі (не з вежамі, як сцвярджаюць некаторыя крыніцы, а менавіта з замкамі). Лік замкаў змянялася ад 8 да 12. Афонса IV вызначыў 12, а Себасцьян I канчаткова зацвердзіў 7. Меркавана, яны азначаюць маўрытанскія замкі, адваяваныя Партугаліяй падчас Рэканкісты. Магчыма, яны кастыльскія, але ў адрозненне ад Іспанскіх, адлюстроўваных з сінімі адчыненымі варотамі, Партугальскія замкі намаляваныя з зачыненымі залатымі варотамі.
| Краіны Еўропы: герб | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |