Памятная манета «Мікалай Радзівіл Чорны»
Па́мятная мане́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі, уведзеныя ў абарачэнне 4 лютага 2015 года. манеты адчаканеныя са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манеты адчаканеныя з нагоды 500-х угодкаў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у серыю «Умацаванне і абарона дзяржавы».
Наміналы[правіць | правіць зыходнік]
Срэбная[правіць | правіць зыходнік]
- проба серабра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манеты: 33,63 г
- вага чыстага серабра: 31,1 г
- дыяметр: 38,61 мм
- якасць: «пруф»
- тыраж: 2000 асобнікаў
Медна-нікелевая[правіць | правіць зыходнік]
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манет надпіс: «УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».
- Аверс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Беларусі і па коле надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; у цэнтры — сцэна ўручэння Мікалаю Радзівілу Чорнаму княжацкага тытулу Свяшчэннай Рымскай імперыі на фоне тытульнага аркушу Брэсцкай Бібліі; пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
- Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і яго герб; па коле ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515—1565 (гады жыцця).
Дызайн[правіць | правіць зыходнік]
Манетны двор[правіць | правіць зыходнік]
- РДП «Казахстанскі манетны двор НБ РК», Усць-Каменагорск, Казахстан
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Архівавана 16 сакавіка 2015.