Папарацепадобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Папарацепадобныя
Haeckel Filicinae 92.jpg
Ілюстрацыя з кнігі «Kunstformen der Natur» Э. Гекеля (1904).
Навуковая класіфікацыя
Надцарства:

Эўкарыёты

Царства:

Расліны

Аддзел:

Папарацепадобныя

Навуковая назва

Pteridophyta

ITIS   564826

Па́параці, папарацепадобныя (Pteridophyta) — аддзел вышэйшых споравых раслін.

Выдзяляецца 3 класы: поліпадыяпсіды, маратыяпсіды, вужоўнікавыя, ці офіягласапсіды; 300 родаў, каля 12 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Найбольшая колькасць відаў, якія адрозніваюцца паводле жыццёвых форм (наземныя, наскальныя, водныя папараці, эпіфіты, ліяны, дрэвападобныя папараці) — у тропіках. На Беларусі 25 відаў.

Пераважна шматгадовыя, травяністыя або дрэвападобныя расліны з прыдаткавымі каранямі, сцёбламі і лісцем вышынёй ад некалькіх міліметраў да 25—30 м. Лісце (вайі) буйное, расчлененае, радзей суцэльнае, даўжынёй ад 2—4 мм да 30 м. Часта сумяшчае функцыі фотасінтэзу і споранашэння, у шэрагу папарацей яно дыферэнцыравана на стэрыльнае (фотасінтэзуючае) і са спарангіямі (фертыльнае), якія сабраны на ніжняй паверхні ліста. Са спор вырастае гаплоіднае палавое пакаленне — гаметафіт. Пасля апладнення, якое адбываецца пры наяўнасці вады, з зіготы ўтвараецца новы дыплоідны спарафіт. Вегетатыўнае размнажэнне — кавалкамі карэнішчаў, прыдаткавымі пупышкамі і інш.

Адна з найбольш старажытных груп вышэйшых раслін. Важны кампанент у наглебавым покрыве лясоў, вільготных лугоў і балот.

Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура [правіць]

  • Маўрышчаў В. Папараці // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  • Дзеразападобныя, хвошчападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя, пакрытанасенныя / [В. І. Парфёнаў і інш.]. - Мінск: Народная асвета, 1980. - 142, [2] с. – (Наша прырода).

Гл. таксама [правіць]