Сперматазоід

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
сперматазоід і яйцаклетка

Сперматазоід (ад стар.-грэч.: σπέρμα (род. скл. σπέρματος) — семя, ζωή - «жыццё» і εἴδος - «від») — мужчынская палавая клетка, мужчынская гамета, якая служыць для апладнення жаночай гаметы, яйцаклеткі. Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння дробных, звычайна рухомых гамет ў арганізмаў, якім уласцівая аагамія. Звычайна яны значна меншыя за яйцаклетку, бо не ўтрымліваюць такой значнай колькасці цытаплазмы і выпрацоўваюцца арганізмам адначасова ў значнай колькасці. Паняцце «сперматазоід» неабходна адрозніваць ад паняцця "сперма", бо апошняя складаецца з насеннай вадкасці (у якой змяшчаюцца сперматазоіды), а таксама змяшчае невялікую колькасць эпітэліяльных клетак мачавыпускальнага канала.

Адкрыццё сперматазоідаў чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню сперматазоіды былі апісаны Антані ван Левенгукам у 1677 годзе. Па паведамленні Левенгука пра «насеннага звярка» (так назваў іх Левенгук) яму паведаміў яго сябар, студэнт-медык Ёган Гам (Johan Ham). І хоць фармальна адкрыццё сперматазоідаў належыць Гаму, дэталёва разгледзеў, замаляваў і апісаў народкі Левенгук. Першымі былі адкрыты сперматазоіды чалавека, пазней Левенгкук апісаў сперматазоіды шматлікіх жывёл. Левенгук адразу вылучыў здагадку, што «насенныя звяркі» ўдзельнічаюць у зачацці, пра што паведаміў адмысловым лістом у Брытанскае Каралеўскае навуковае таварыства. Роля сперматазоідаў ў апладненні была даказаная італьянскім прыродазнаўцам Ладзара Спаланцані. Аднак на працягу яшчэ амаль стагоддзя ў навуцы дамінавала меркаванне, што сперматазоіды з'яўляюцца паразітычнымі арганізмамі ў сперме, а апладняе сама насенная вадкасць. Тэрмін «сперматазоід» з'явіўся толькі ў пачатку XIX стагоддзя. Яго ўвёў акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук Карл Эрнст фон Бэр.