Парламенцкія выбары і рэферэндум у Германіі (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
лістапад 1933   1938 >
Парламенцкія выбары і рэферэндум у Германіі (1936)
29 сакавіка 1936 года
Яўка: 99,0 %
Глава партыі: Адольф Гітлер
Партыя: НСДАП
Глава партыі з: 29 ліпеня 1921
мінулая колькасць месцаў: 661
Месцаў атрымана: 741 (80)
Галасоў: 44 462 458
(98.80 %)
Змена долі галасоў: 6.69 %

Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1936)

Безальтэрнатыўныя выбары парламента Германіі і плебісцыт аб рэмілітарызацыі Рэйнскай вобласці (ням.: Reichstagswahl und der Volksabstimmung über die Ermächtigung zur Rheinlandbesetzung) — усенароднае галасаванне ў Германіі па абранні новага складу Рэйхстагу і ўхваленню прынятага ўрадам рашэння аб увядзенні ўзброеных сіл у дэмілітарызаваную ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі вобласць Райнланд, якая знаходзіцца на мяжы з Францыяй. Адбыліся 29 сакавіка 1936 года.

Да выбараў быў дапушчаны адзіны спіс кандыдатаў ад Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, у які былі ўключаныя па спецыяльных запрашэннях таксама і беспартыйныя кандыдаты. Дзейнасць іншых партый да моманту правядзення галасавання з’яўлялася незаконнай.

Палітычны кантэкст выбараў[правіць | правіць зыходнік]

Да моманту галасавання ў Германіі сфармавалася аднаасобная дыктатура і культ асобы кіраўніка дзяржавы (фюрэра) Адольфа Гітлера. Усе партыі і палітычныя групы, за выключэннем нацыянал-сацыялістаў, былі забароненыя, іх актывісты і выяўляўшыя незадаволенасць грамадзяне падвяргаліся пераследу з боку дзяржавы.

Пасля 1933 года Германія прадпрымала намаганні па аднаўленні суверэнітэту над абласцямі на захадзе краіны-Саарам і Рэйнландам, якія пасля заканчэння Першай сусветнай вайны па рашэнні дзяржаў-пераможцаў выконвалі ролю буфера на мяжы з Францыяй. У выніку рэферэндуму 13 студзеня 1935 года Саарская вобласць, якая знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый, была вернутая ў склад Германіі (з 1 сакавіка).

7 сакавіка 1936 Германія ў парушэнне Лакарнскага пагаднення ўвяла войскі ў дэмілітарызаваную Рэйнскую вобласць, не сустрэўшы супраціву з боку Францыі і Вялікабрытаніі.

Прызначанае на 29 сакавіка галасаванне было заклікана замацаваць знешнепалітычны поспех Гітлера.

Выбарчы бюлетэнь. Поле «супраць» адсутнічае

Вынікі выбараў-плебісцыту[правіць | правіць зыходнік]

За аб’яднаны спіс нацыянал-сацыялістаў і беспартыйных кандыдатаў выказалася пераважная большасць германскіх выбаршчыкаў — 44 462 458 чалавек (98,8 %). Абранымі былі абвешчаныя 741 дэпутат новага склікання парламента. Паколькі выбарчы бюлетэнь утрымліваў толькі поле «за», галасамі «супраць» умоўна можна лічыць незапоўненыя і сапсаваныя бюлетэні, якіх па афіцыйных дадзеных аказалася 540 244.

Выбары ў парламент Германіі і рэферэндум па пытанні аб увядзенні ўзброеных сіл Германіі ў Рэйнскую вобласць
Вынікі
Так ці не Галасоў Працэнт
Так 44 462 458 100%
Не 0 0%
Сапраўдных галасоў 44 462 458 98.8%
Несапраўдных галасоў 540 244 1.2%
Усяго галасоў 45 002 702 100.00%
Яўка 99%
Электарат 45 455 217


Галасаванне «супраць» не прадугледжвалася

 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]