Партал:Гродна/Добры артыкул/Архіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тут змяшчаецца архіў добрых артыкулаў партала Гродна. Артыкулы змяняюцца кожны месяц. Пры змене падстаронак Партал:Гродна/Добры артыкул сачыце за аб’ёмам тэксту, каб не было перакосаў блокаў партала.

Студзень (Г)
Цэнтральная вуліца ў гістарычным цэнтры. Размешчана ад Старога замка да Савецкай плошчы.

Ву́ліца За́мкавая — адна з самых старых гарадскіх вуліц у цэнтры горада Гродна. З’яўляецца адным з сімвалаў горада. Працягласць каля 360 м, ад плошчы Савецкай да тэрыторыі Новага і Старога замкаў, ад якіх і пайшла назва вуліцы. З’яўляецца адзінай вуліцай у Беларусі, на якой знаходзяцца адразу два каралеўскія замкі.

На вуліцы размешчаны архітэктурныя помнікі розных эпох: пачынаючы ад Старажытнарускага перыяду і канчаючы пачаткам 20 стагодзя. Вуліца зведала на сабе ўсе выпрабаванні і ліхалецці, якія выпалі на долю горада, яе забудова шмат разоў разбуралася і аднаўлялася. У 17 стагоддзі адбыўся росквіт вуліцы, на ёй было не менш, чым 7 палацаў магнатаў тагачаснай Рэчы Паспалітай. Вуліца паспяхова перанесла дзве сусветныя вайны, аднак найбольшыя страты панесла ў мірны час, калі савецкімі ўладамі была знесена самая старая і каштоўная забудова цотнага боку вуліцы, а таксама ўзарваны самы высотны на той час будынак у горадзе — Фара Вітаўта.

Вуліца пачынаецца ад Савецкай плошчы, з абодвух бакоў месцяцца скверы. Далей да скрыжавання з вуліцай Давыда Гарадзенскага з абодвух бакоў ідзе шчыльная двух і трохпавярховая забудова 19 стагоддзя, большасць дамоў маюць уязныя аркі. Паміж дамамі № 5 і 7 праходзіць завулак, які раней меў назву «Цесны», а цяпер безназоўны. Скрыжаванне з вуліцай Давыда Гарадзенскага рэгулюецца светлафорам, на скрыжаванні стаіць будынак пажарнага дэпо. Далей шлях да Новага і Старога Замкаў толькі пешы, дазволены рух асабістага транспарту на з’ездзе да Нёмана. Вуліца заканчваецца высокім ярам над Нёманам, Стары замак злучаецца з вуліцай арачным мастом.

(далей…)

Люты (Г)
Забудова вуліцы Карла Маркса ў бок Савецкай плошчы.

Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса, былая Язе́рская (ці Азё́рская), Скі́дзельская, Брыгі́цкая, Куту́заўская, Купе́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.

Вядома з другой паловы XVI стагоддзя.

Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада. Так, у 1634 годзе усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў Гарадзенскага земскага суда быў акрэслены так:«… дорога Великая, которая идет з … Городна до Скидля».

Вуліца з’яўляецца своеасаблівым гандлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размешчаны крамы і камерцыйныя ўстановы. Асаблівасццю вуліцы з’яўляецца вялікая колькасць шлюбных салонаў у параўнанні з іншымі гарадскімі вуліцамі.

На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны. Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца ў асноўным да канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

(далей…)

Сакавік (Г)
Цэнтральная вуліца ў гістарычным цэнтры. Размешчана ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі.

Ву́ліца Саве́цкая, былая Ві́ленская, Сабо́рная, Дамініка́нская, Hildenburg (Tannenberg) str. — адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна. Працягласць каля 500 м, ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі. Вуліца вызначаецца цэнтральнаю роллю ў жыцці горада. На вуліцы знаходзяцца шматлікія адміністрацыйныя, гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць, за невялікім выключеннем захавалася амаль уся забудова XIX — пачатку XX стагоддзя. На вуліцы жылі і дзейнічалі многія ўздзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1864—1865 гадоў, таму вуліца можа разглядацца як своеасаблівы мемарыял названым паўстанням.

(далей…)

Красавік (Г)
Барысаглебская Каложская царква.

Барысагле́бская царква́, Кало́жская царква́, Кало́жа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Пабудавана ў 2-й палавіне 12 ст. з цэглы.

Да нашых дзён захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. Храм мае памеры: даўжыня каля 21,5 м, шырыня — каля 13,5, таўшчыня сцен — 1,2 м. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы роўнаслоевай муроўкі. Фасады ўпрыгожаны лапаткамі ступенчатага профілю, устаўкамі з гранітных і гнейсавых камянёў розных адценняў са шліфаванай вонкавай паверхняй, рознакаляровымі паліванымі керамічнымі пліткамі. У верхняй частцы сцен размешчаны вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі. Адметнасцю інтэр'ера з'яўляецца мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі сцен і скляпенні. У цагляную муроўку сцен фасадаў уключаны рознакаляровыя шліфаваныя камяні, якія ўтвараюць розныя геаметрычныя фігуры і крыжы. Усё гэта надае фасадам прыгажосць, стварае ўражанне інкрустацыі сцен каштоўнымі камянямі.

З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры.

Верхняя частка будынка разам са скляпеннямі і купалам аднаўлялася ў 16 ст. і 17 ст. У 1853 годзе часткова разбурана ў выніку апоўзня, у 1889 годзе абвалілася паўднёвая апсіда. У канцы 19 ст. знішчаныя часткі храма былі адноўлены з дрэва, а сама царква была накрыта двухсхільным дахам з маленькім купалам.

Храм дзейнічае, аднак застаецца пагроза знішчэння помніка. Існуюць планы рэстаўрацыі царквы.

(далей...)

Май (Г)
Вялікая Траецкая (Гродна).

Ву́ліца Вялі́кая Трае́цкаявуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 м. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.

Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да вуліцы Віленская праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з'яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі.

Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Дамініканская, Найдуса. Рух транспарта ў два бакі, па адной паласе ў кожны бок.

(далей...)

Чэрвень (Г)
Ліпень (Г)
Жнівень (Г)
Верасень (Г)
Кастрычнік (Г)
Лістапад (Г)
Снежань (Г)