Партал:Філатэлія/Ці ведаеце Вы/Архіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
  • …першая калекцыя паштовых адпраўленняў, прычым вельмі поўная, нібыта была сабрана ў Старажытным Егіпце 4600 гадоў таму? У грабніцы фараона Аменопціса з IV дынастыі (каля 2575 года да н. э.) нібыта археолаг Тапельтгам знайшоў набор егіпецкіх паштовых штэмпеляў, якія цудоўна захаваліся, з пазначэннем месцаў адпраўкі, у колькасці 186 штук. Кожны са штэмпеляў быў накладзены на асобны папірусны ліст сіняй, часам чырвонай фарбай, і кожны папірус знаходзіўся ў герметычна зачыненым медным цыліндры. У 1919 годзе калекцыя была перавезена ў Брытанскі музей. Вядомыя філатэлісты Навасёлаў, Кісін і Макей не сумняваюцца ў існаванні дадзенай калекцыі. У кнізе брытанскага філатэліста Джэймса Макея сцвярджалася, што ў 1970-х гадах лісты былі перададзеныя Каірскаму музею.
  • …першая ў свеце цэлая рэч з гашэннем першага дня з'явілася ў абарачэнні ў дзень выпуску першай паштовай маркі? У 1992 годзе на аўкцыёне ў Цюрыху быў прададзены за 690 000 франкаў ліст з дзесяццю неразрэзанымі «Чорнымі пені», адпраўлены 6 мая 1840 года.
  • …у 2009 годзе па 1200-кіламетровым падводным газаправодзе кампаніі «Gassco» быў адпраўлены ліст з Нарвегіі ў Вялікабрытанію, які ішоў 5 дзён. Ліст быў запакаваны ў спецыяльны герметычны кантэйнер. Адпраўшчыкам быў мэр нарвежскага горада Аўкра Бернард Рыксф'ёрд, які запрасіў у госці свайго калегу Сцюарта Хейвуда, мэра канцавога пункта газаправода — брытанскага горада Ісінгтона.