Горад Цюрых
| Горад
Цюрых
Zürich
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Цюрых (ням.: Zürich), самы вялікі горад Швейцарыі, адміністрацыйны цэнтр кантона Цюрых, размешчаны на паўночным усходзе краіны, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры. У горадзе пражывае каля 400 тыс. чалавек, у агламерацыі — каля 2 млн. чалавек.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першапачаткова быў рымскім умацаваннем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтр Швейцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эр-лікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швейцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталявання. Звыш 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасці. Міжнародны аэрапорт.
У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швейцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі і працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнер, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альберт Эйнштэйн.
У Цюрыху з 1941 дазволеная эўтаназія. У апошнія гады горад стаў месцам суіцыдальнага турызму, сюды прыязджаюць хворыя пераважна з Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, дзе эўтаназія забароненая. Штогод у Цюрых прыязджае больш за 200 турыстаў-самагубцаў.
[правіць] Культура і адукацыя
Цюрых — знакаміты культурны цэнтр Швейцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Еўропе оперны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музей Швейцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстхаўз», музей Усходу.
[правіць] Славутасці
Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (12—15 стагоддзі) і Фраўмюнстэр (13—14 стагоддзі), ратуша (17 стагоддзе), барочныя дамы гільдыяў (17—18 стагоддзі).
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |